У 2020 годзе я вырашыла прыняць актыўны ўдзел у працэсе выбараў і таму зарэгістравалася незалежнай назіральніцай на сваім выбарчым участку. Як і пераважная колькасць назіральнікаў, я стала самай непасрэднай сведкай няўяўных фальсіфікацый з першага дня папярэдняга галасавання. 9 жніўня мы ўсё наглядна ўбачылі, што фальсіфікацыі здарыліся па ўсёй краіне.
У той жа вечар усе нязгодныя і, мякка кажучы, вельмі абураныя агучанымі «вынікамі людзі» (ў тым ліку я і чальцы маёй сям'і) — пайшлі ў цэнтр горада. Там здарыўся дзікі жах, пекла і ўсе тыя дзеянні з боку «сілавікоў», якія дагэтуль выклікаюць нарастальную нянавісць.
З таго дня пачаліся дзеянні з боку беларускага народа, ў якіх я мае блізкія бралі бесперапынны ўдзел, за што і былі пакараныя. У снежні 2020 года мяне і маіх чальцоў сям'і затрымліваюць. Вынік — абвінавачанне па артыкуле 23.34. Тры дні мы знаходзіліся на Акрэсціна, пасля адзін чалавек пайшоў дадому са штрафам (так яшчэ «было можна»), а двое з'ехалі на 15 сутак у СІЗА ў Баранавічы.
Потым у 2021 годзе было затрыманне з ператрусам у мяне ў кватэры за каментар, пакінуты ў сацыяльных сетках. Тады мяне абвінавачвалі па арт.369. У снежні 2021 года мяне і яшчэ аднаго чальца нашай сям'і затрымалі паўторна, прад'яўляючы артыкул 342 ч.1. Нам давялося разам прайсці праз допыт у ГУБАЗіК, пекла на Акрэсціна і амаль 4 месяцы ў СІЗА, што ў канчатковым рахунку прывяло да суда.
Мне было прызначана 3 гады «хатняй хіміі», а майму блізкаму чалавеку — 2 гады і вялізны штраф за «маральную шкоду». Паколькі амаль кожны чалец нашай сям'і быў вымушаны прайсці праз рэпрэсіі, мы маем патрэбу ў падтрымцы для таго, каб аплаціць «маральную шкоду» Менсктрансу, бо на дадзены момант не валодаем такімі сродкамі. Будзем удзячныя кожнаму за праяўленую салідарнасць.
Якая сума неабходна?
1000 € – Матэрыяльная падтрымка сям'і ў сувязі з пераездам у іншую краіну, на медыцынскае даследаванне і аналізы.