Мы з'яўляемся маладой сям'ёй з дакладна вызначанай грамадзянскай пазіцыяй. З 2020 года наша жыццё ператварылася ў страх і ўцёкі. Мой малады чалавек быў вымушаны забраць дакументы з універсітэта на апошнім месяцы вучобы — ён не хацеў служыць рэжыму.
Ад жніўня 2020 года мы ўдзельнічалі ў разнастайных акцыях і пратэстах, былі затрыманыя 10 жніўня. Нам пагражалі смерцю, прыніжалі і прымянялі фізічную сілу. З 2021 года мы жывем у Расеі, хаваючыся ад палітычнага пераследу (малады чалавек знаходзіцца ў статусе невыязнога). Я з'яўляюся з 2020 года актывісткай і ў сацыяльных сетках, дапамагала людзям з тэрміновай рэлакацыяй, таксама ладзіла грашовыя зборы на штрафы.
Год таму мая сям'я страціла бацьку, маці засталася адна ў Беларусі. Цяпер, знаходзячыся ў Расеі, мы не можам трываць агідны і жудасны рэжым і нашай, і гэтай краіны. Мы больш не можам увесь час адчуваць страх. Для таго, каб застацца на волі — нам патрэбныя сродкі на экстраную рэлакацыю, а таксама на дапамогу маёй маме, якая засталася адна. Мне давялося яе пакінуць, каб не патрапіць пад чарговыя рэпрэсіі.
Загадзя вялікі дзякуй кожнаму за салідарнасць і падтрымку.
Якая сума неабходна?
1000 € — квіткі на дваіх да Варшавы; арэнда жылля на першы час; псіхалагічная дапамога і падтрымка.