Лекаванне і рэабілітацыя дзіцяці беларускай блогеркі

  • Гісторыя

Дзіця 7 кастрычніка 2022 года (на той момант яму было 12 гадоў) на пешаходным пераходзе збіў пазадарожнік. Дзіця ехала на арандаваным электрасамакаце. Багдан (імя дзіцяці) праехаў палову дарогі і спыніўся на астраўку бяспекі. З правага боку ехалі два бездарожнікі з пэўнай дыстанцыяй паміж імі. Дзіця прапусціла першага кіроўцу і вырашыўшы, што другі аўтамабіль досыць далёка і што кіроўца абавязаны будзе спыніцца, каб прапусціць яго, — Багдан рушыў з месца. Кіроўца не загальмаваў і сутыкнуўся з дзіцем. У выніку здарэння ў хлопчыка множныя пераломы ног. Ён перанёс некалькі аперацый. Да гэтага часу дзіця перасоўваецца ў гіпсах і патрабуе працяглай і дарагой рэабілітацыі.

Абставіны справы: Быў ясны дзень. 16:00. Сонца не сляпіла, асфальтавае пакрыццё сухое. Кіроўца меў магчымасць своечасова спыніцца. Згодна з правіламі кіроўца, ўбачыўшы пешахода каля пераходу, абавязаны быў спыніцца і прапусціць. Верагодна праз няўважлівасць, замест гальмавання кіроўца Лексуса на пешаходным пераходзе насупраць пачаў паскарацца і збіў дзіця.

Заключэння экспэртызы я ня бачыла, з матэрыяламі справы мяне не азнаёмілі. У сакавіку быў атрыманы адказ з пракуратуры аб спыненні справы, паколькі следства ўстанавіла, што віна цалкам ляжыць на дзіцяці. Кіроўца невінаваты, а таксама пазначана, што мы не маем права на кампенсацыю фізічнай і маральнай шкоды. Пракансультаваўшыся з юрыстамі, мне паведамілі, што ў кіроўцы відаць вельмі добрыя адвакаты. Згодна з рахункам, выстаўленым адвакатамі, 12 гадзін працы (гэта азнаямленне з матэрыяламі справы і рэкамендацыя па абскарджанні пастановы пракуратуры) будзе каштаваць 1568 еўра. І гэта толькі пачатак дасудовых разбораў, гарантый на паспяховае завяршэнне справы ніхто даць не можа.

Паколькі дзіця некалькі месяцаў правяло у інвалідным вазку, яно не мела магчымасці наведваць школу і патрабавала пастаяннага догляду ў побыце. Каб не адстаць ад школьнай праграмы і ў выніку быць пераведзеным на наступны навучальны год, мне ў гэты час давялося сумяшчаць функцыі педагога па ўсіх прадметах за 7 клас; ўзяць на сябе абавязкі сядзелкі і медсястры. Я не мела вольнага часу і магчымасці працаваць і зарабляць грошы на арэнду жылля, прадметаў штодзённай неабходнасці (ежы, сродкаў гігіены, лекаў, аплату спецыяльнага транспартнага сродку па два разы на месяц для транспартыроўкі хворага ў інвалідным крэсле на рэгулярныя візіты да лекара, на рэабілітацыю і г.д.). У перыяд з моманту аварыі (з 7 кастрычніка 2022 года) і па сённяшні дзень на ўсе вышэйпералічаныя патрэбы я выдаткавала ўсе свае назапашаныя сродкі за апошнія гады працы.
Велізарная падзяка кожнаму, хто адгукнуўся на нашу просьбу аб дапамозе. Сабраныя сродкі дапамогуць дзіцяці завяршыць лекаванне, аплаціць частку выдаткаў на рэабілітацыю і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця.

Якая сума неабходна?

7000 € — аплата часткі расходаў на лекаванне і рэабілітацыю дзіцяці, аплата паслуг адваката за азнаямленне з матэрыяламі справы і рэкамендацыі па абскарджанні пастановы пракуратуры.

:
€ 7 004
Збор завершаны. Сабрана: € 7 004