Дапамога актывістцы, якая не змагла знайсці працу ў Беларусі і пераехала ў Польшчу

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Таццяна. У мяне ёсць сын. Ён падлетак, яму 13 год. Гэта ўся мая сям'я.

Некалькі тыдняў таму мы пераехалі ў Польшчу, бо ў горадзе, адкуль мы родам, не так шмат вакансій. Але мне ўсюды адмовілі, бо я «палітычная».

Уся справа ў тым, што ў мяне ёсць некалькі штрафаў па адміністрацыйных артыкулах 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 19.11 (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці) на агульную суму 1720 рублёў ці 60 базавых велічынь [BYSOL размяшчае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі].

У Беларусі мяне таксама ўвесь час выклікалі ў пракуратуру на «гутаркі» і часта да нас дадому прыходзіў участковы з праверкай. Наш кампутар таксама правяралі, а на тэлеграм усталявалі спецыяльны бот «Магніт» (бот, які сцягвае на звязаны тэлефон усю перапіску з тэлеграма, тэлефонную кнігу і СМС. Таксама ён аўтаматычна збірае першасныя дадзеныя карыстальніка з тэлеграма: імя, імя карыстальніка, ID і нумар тэлефона — нататка BYSOL).

Я цяпер адаптуюся ў Польшчы і шукаю працу. Але мне патрэбна дапамога з арэндай жылля на першы час, а таксама майму сыну трэба купіць адзенне і абутак на зіму і сабраць яго ў школу.

Прашу дапамогі, каб крыху ўстаць на ногі і ісці наперад.

Дзякуй!

Сума збору:

€2000

€1500 — арэнда жылля на 2 месяцы і дэпазіт
€300 — адзенне і абутак для дзіцяці
€200 — прадметы да школы

:
€ 1 641
Збор завершаны. Сабрана: € 1 641