Дапамога студэнту-актывісту, які быў тэрмінова эвакуаваны з Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Прывітанне!

Мяне завчуць Іван [імя з меркаванняў бяспекі зменена, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы].

Я быў студэнтам апошняга курса аднаго з універсітэтаў нашай краіны. У красавіку 2023 года мяне затрымалі падчас вучобы, аднялі тэлефон і знайшлі там матэрыялы, якія пацвярджалі б мой удзел у падзеях 2020 года.

Спачатку мне зладзілі карусель падчас якой перазатрымлівалі некалькі разоў запар і адпраўлялі на новыя суткі. Гэта доўжылася амаль 80 дзён, падчас якіх я не мог бачыць блізкіх, не мог атрымліваць лісты і перадачы і амаль не атрымліваў медыкаментаў. Апошнія 2 тыдні я правёў на голым бетоне і застудзіў ныркі. Праз гэта ў мяне з'явіліся праблемы з мочаспусканнем і хранічныя болі. Прызначанае лячэнне пакуль што не дапамагае.

Пасля каруселі з сутак мяне накіравалі ў следчую турму горада Жодзіна, дзе я правёў яшчэ больш за 2 месяцы. Там я шмат разоў звяртаўся па медыцынскую дапамогу, але мае просьбы ігнаравалі. Замест гэтага ад Менсктраса на маё імя прыйшоў пазоў на суму 5000 даляраў, і мяне адправілі на Валадарку.

Потым быў суд. Мне далі 3 гады «хатняй хіміі» (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі — нататка BYSOL) і канфіскавалі тэлефон. Фонд BYSOL літаральна выратаваў мяне і я змог выехаць з Беларусі.

[BYSOL размяшчае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]

Далей хацелася б напісаць, што зараз усё добра, але, на жаль, не…

Я апынўся ў Польшчы. Тут я зразумеў, што ў мяне зусім нічога няма — ні ведаў мовы, ні адукацыі, ні сродкаў, ні працы. У мяне ёсць месца, дзе я магу начаваць, але хутка адтуль давядзецца з'яжджаць, і я штодня шукаю працу.

Мне патрэбная дапамога, каб зняць простае жыллё і забяспечыць сябе самым неабходным да таго моманту, пакуль я сам сябе не змагу забяспечваць.

Я буду ўдзячны неабыякавым людзям, якія адгукнуцца!

Дзякуй вам вялікі.

Сума збору:

€2000

прадметы побыту – €100;
сродкі гігіены – €50;
медыкаменты, лячэнне – €300;
цёплыя рэчы, абутак – €100;
набор прадуктаў на першы час – €250;
тэлефон – €200;
кватэра і камуналка за месяц + дэпазіт – €1000.

:
€ 840
Збор завершаны. Сабрана: € 840