Дапамога жонцы палітвязня, якая выхоўвае двух маленькіх дзяцей

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мой муж быў затрыманы ўвосені 2020 года за ўдзел у мітынгу. Сілавікі выкралі яго каля пад'езда. Пасля затрымання ён быў асуджаны па артыкуле 23.34 і атрымаў 14 сутак арышту. Па сканчэнні гэтага тэрміна муж не выйшаў на волю, а быў затрыманы зноў па крымінальным артыкуле 342 ч.1. Пра гэта мне паведамілі праз суткі пасля таго, як ён не выйшаў з месца пазбаўлення волі.

У нашу хату прыходзілі з ператрусамі і арыштавалі ўсю маёмасць. Праз паўгода быў суд, які працягваўся 2 тыдні. Па сканчэнні суда мужу вынеслі прысуд — 3 гады хіміі з накіраваннем. У нас з мужам двое дзяцей — трох і пяці гадоў. Старэйшае дзіця ходзіць у дзіцячы сад, а малодшага яшчэ не вызначылі, таму я сяджу разам з ім дома. Гэта пазбаўляе мяне магчымасці працаўладкавацца.

Мой муж быў адзінай крыніцай даходу для нашай сям'і, але пасля таго, як яго забралі, утрымліваць сям'ю стала больш складана. Знаходзячыся на хіміі, муж спрабуе нам дапамагаць, але, на жаль, на ім вісяць яшчэ запазычанасці па штрафах. Грошы з яго заробку ідуць на іх аплату. Цяпер разам з дзецьмі, мы маем патрэбу ў дапамозе для аплаты здымнага жытла і камунальных паслуг. Будзем удзячныя кожнаму, хто зможа нам дапамагчы.

Якая сума неабходна?

1000 € — аплата здымнага жытла, дзіцячага садка, мастацкай студыі, асабістыя выдаткі, камунальных паслуг.

:
€ 1 508
Збор завершаны. Сабрана: € 1 508