Дапамога маме з маленькімі дзецьмі

  • Гісторыя

Мой муж працуе кіроўцам, але не афіцыйна. У нас трое дзяцей: старэйшаму 11 гадоў, малодшай — 10 месяцаў. Майго мужа асудзілі па 369 артыкуле за абразу кіроўцы АМАПа. Яму прызначылі паўтара гады «хіміі» з кірункам. Да гэтага ён адседзеў трое сутак у жніўні.

Маёй дзіцячай дапамогі хапае толькі на аплату камунальных плацяжоў і крэдыту. Пасля ўсіх аплат у нас застаецца 50 рублёў на мяне з дзецьмі. Яшчэ трэба падтрымліваць мужа.

Якая дапамога неабходна Кавалеўскай Марыне і Кавалеўскаму Мікалаю?

515 € — на прадукты харчавання, памперсы, сурвэткі і сродкі асабістай гігіены для дзіцяці, якому 10 месяцаў.

:
€ 2 274
Збор завершаны. Сабрана: € 2 274