Я — мама траіх дзяцей. Вымушана прасіць дапамогі праз тое, што была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў сакавіку 2023 года за адстойванне сваёй пазіцыі ў 2020 годзе. Апроч штрафу ў 70 б.в. канфіскавалі тэхніку (тэлефон і ноўтбук, неабходныя для вучобы старэйшага сына і маёй вучобы), мужу ў свой час не працягнулі від на жыхарства ў нашай краіне, бо ён не грамадзянін Беларусі. Ён быў адзінай крыніцай даходу ў сям'і, бо я знаходжуся ў дэкрэтным адпачынку. Прашу дапамогі ў пагашэнні штрафу.
Якая сума неабходна?
865 € — Сума на пагашэнне штрафу.