Дапамога былому палітвязню аплаціць курсы для новай прафесіі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мае любімыя беларусы!

Падзеі пасля 2020 года неверагодна згуртавалі нас і паказалі, хто мы, і як мы можам падтрымліваць адна адну.

Я, як і тысячы беларусаў, пацярпеў ад гэтага рэжыма. Я прайшоў праз жахі ІЧУ і СІЗА, выплаціў некалькі штрафаў, прайшоў праз катаванні карцэрам і холадам, атрымаў некалькі крымінальных артыкулаў і цалкам адсядзеў тэрмін [BYSOL мае ўсе пацвярджальныя дакументы].

Але нягледзячы на ўсё гэта я хачу застацца ў краіне, бо тут мой дом, і я веру, што дабро пераможа.

На дадзены момант мне як чалавеку, у якога некалькі палітычных артыкулаў, складана знайсці добрую працу. Таму я запісаўся на дарагія курсы, каб засвоіць новую прафесію і знайсці працу ў IT сферы.

На жаль, я сам не магу аплаціць гэтыя курсы, бо ў мяне ёсць дзеці, якіх я не магу пазбавіць маленькіх жаданняў. Але я не па чутках ведаю, якія мы неверагодныя, і як мы ўмеем працягваць адзін аднаму руку ў складаны момант.

Вельмі прашу вас аб дапамозе з аплатай маіх курсаў. Я веру ў вас, а вы верце, што ўсё будзе добра!

Сума збору:

€1200

Курсы каштуюць 4065 рублёў.

:
€ 911
Збор завершаны. Сабрана: € 911