У студзені 2021 г. быў затрыманы на акцыі салідарнасці, пасля чаго быў асуджаны па арт. 23.34 і адбываў адміністрацыйны арышт. Па вяртанні на працу (Працаваў на ААТ «МТЗ» эканамістам) быў звольнены за прагул. Пасля звальнення, адчуваю складанасці з працаўладкаваннем на новае месца працы, бо працадаўцы па розных прычынах адмаўляюцца супрацоўнічаць (некаторыя спасылаюцца на звальненне па артыкуле за прагул, некаторыя адмаўляюцца з-за розных палітычных поглядаў, некаторыя не прымаюць на працу, бо баяцца наступстваў для іх саміх (мякка намякаючы, што ёсць чорныя спісы і нейкія ўказанне не браць на працу «непажаданых».) Я ў пошуках працы, але не магу з-за праблем са здароўем працаваць з фізічнымі нагрузкамі, нават медкамісію не прайду.
Увесь гэты час застаючыся без працы, патрапіў у цяжкае фінансавае становішча, але адчайвацца і апускаць рукі не мае намеру.
Той, хто змагаецца, можа прайграць, але той, хто не змагаецца — ужо прайграў!
Якая сума неабходна?
1350 € — гэта сума з разліку на 3 месяцы, пакуль сам у пошуках працы.