Былы палітвязень не можа ўладкавацца на працу пасля вызвалення і просіць дапамогі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Я былы палітвязень. У 2020 годзе выходзіў таму, чаму і ўсё. Хацеў, каб сышоў Лукашэнка, выступаў за сумленныя выбары, супраць беззаконня і гвалту з боку сілавікоў.

Мяне затрымалі на маршы памяці аб Рамана Бандарэнкі. Яго смерць далася мне цяжка, бо мы былі крыху знаёмыя. У той дзень у РУУС нас прымусілі тры гадзіны стаяць на каленях. Пакуль на месцы быў начальнік, не вадзілі ў прыбіральню і не давалі піць. Потым, калі ён з'ехаў, супрацоўнікі праводзілі ў прыбіральню і ціха казалі, што яны за нас.

Тады мяне адпусцілі, але праз год завялі крымінальную справу за адну са жнівеньскіх акцый. Я быў у шоку. І на гэтым справа не скончылася – на мяне завялі другую справу за абразу сілавіка. У выніку я быў амаль два гады ў зняволенні.

Гэта далося мне вельмі цяжка. Нас увесь час прымушалі пісаць прашэнне аб памілаванні, а пасля кожнай адмовы пачынаўся ціск. Напрыклад, прымушалі мыць прыбіральню. А калі я адмовіўся, атрымаў 10 сутак ШЫЗА*.

Я выйшаў на волю больш за год таму. Вельмі моцна пахіснулася здароўе. Эмоцыі перапаўняюць дагэтуль, і я стаў яшчэ больш ненавідзець сілавыя структуры. За час на волі я так і не змог уладкавацца на стабільную працу – паўсюль адмаўляюць, спасылаючыся на палітычны артыкул. Маральна вельмі стаміўся.

Праз тое, што я не магу знайсці працу, мне патрэбна дапамога, каб аплочваць рахункі і ежу. У будучыні хачу паспрабаваць з'ехаць у Польшчу — спадзяюся ўладкаваць сваё жыццё там.

*ШЫЗА (штрафны ізалятар) – гэта памяшканне для зняволеных, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым звычайна. Зняволеныя ў ШЫЗА пазбаўлены шматлікіх прывілеяў, такіх, як перадачы, спатканні і шпацыры, і часцяком падвяргаюцца ўзмоцненаму фізічнаму і псіхалагічнаму ціску.

Сума збору

€650

Гэтых грошай мне хопіць на паўтара-два месяцы эканомнага жыцця, пакуль я думаю, што рабіць далей.

:
€ 709
Збор завершаны. Сабрана: € 709