Марыне патрэбна дапамога, каб працягнуць навучанне ў вымушанай эміграцыі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень! Назаву сябе Марынай, тк сваё сапраўднае імя назваць не магу. У Беларусі засталася мая старэйшая сястра, і яна знаходзіцца пад палітычным пераследам. А я з бацькамі эвакуіравалася ў Літву і хачу папрасіць вас пра дапамогу.

У 2020 годзе мая сям'я ўдзельнічала ў мітынгах і ланцугах салідарнасці, маці хадзіла на жаночыя маршы, і мы ўсе пісалі каментары ў Telegram. За гэта на маму (чамусьці толькі на яе) завялі крымінальную справу і аб'явілі яе ў вышук. Мы пра гэта не падазравалі і спакойна жылі, пакуль у траўні 2023 года да нас не прыйшлі сілавікі з ператрусам. Мая старэйшая сястра спрабавала ўмяшацца, але яе павалілі на падлогу, закавалі ў кайданкі і адвезлі на Акрэсціна на некалькі сутак. Маці таксама забралі на допыт.

Спачатку маці абвінавачвалі па 3 артыкулах. Але пасля праверкі яе тэлефона і шматлікіх допытаў (маму на іх выклікалі амаль паўгады) дадалі яшчэ 2 артыкула і следчы паабяцаў, што яна атрымае 5 гадоў турмы. Мы страцілі ўсялякую надзею, што нас пакінуць у спакоі, і з дапамогай BYSOL эвакуіраваліся ў Літву. Гэта было роўна год таму.

У сярэдзіне навучальнага года апошняга класа школы ніводная літоўская школа мяне не прыняла на навучанне. Тады бацькі перавялі мяне на анлайн навучанне. Аднак дыплом анлайн-школы Літва не прызнала. Праз гэта я не магла паступіць у ВНУ, а працаваць без дакумента аб заканчэнні школы таксама нельга.

Але мы знайшлі выйсце: я падала дакументы ў латвійскі ўніверсітэт, дзе дыплом маёй анлайн-школы быў прызнаны. Але ўзнікла новая праблема: мне патрэбна самой арэндаваць жыллё ў Рызе.

Бацькі ў Літве і так ледзьве зводзяць канцы з канцамі, пераехаць да мяне ў Латвію яны не могуць. Таму мне прыйшлося хутка пасталець і ўзяць жыццё ў свае рукі, хаця яшчэ нядаўна я была школьніцай і такіх задач перада мной жыццё не ставіла. Я прашу вас дапамагчы мне з арэндай жылля на гэты навучальны год. Мне страшна страціць навучанне, а вярнуцца ў Беларусь ніхто з нас больш не можа.

Мне складана адной спраўляцца з гэтым выклікам, і я прашу вашай дапамогі, каб захаваць магчымасць вучыцца і рухацца далей. Любая падтрымка – гэта не проста дапамога з жыллём, а час, каб навучыцца быць самастойнай. Дзякуй вам за дабрыню і ўвагу!

Сума збору

€4000

€ 4000 – 10 месяцаў (навучальны год) арэнды жылля ў Рызе. Частку гэтых грошай я пазычыла ў верасні і зараз разумею, што мне складана і аддаваць пазыку, і працягваць аплачваць жыллё. Але я ўжо знайшла працу, так што ва ўсім астатнім забяспечваю сябе сама. У будучыні планую пайсці на больш высокааплатную работу і навучыцца забяспечваць сябе і жыллём

Сабрана:
€ 0 з 4 000