Дапамога для рэдактара самвыдату Антона і ягонага сабакі пасля эміграцыі

  • Гісторыя

Добры дзень! Маё імя Антон. У 2020 годзе я ўзяў на сябе ролю галоўнага рэдактара апазіцыйнай «папяровай» газеты, якую актывісты распаўсюджвалі па паштовых скрынях. Мы працавалі падпольна, на энтузіязме, без аплаты і грантаў, сваёй невялікай рэдакцыяй. У газеце мы рашуча выказваліся супраць рэжыму Лукашэнкі і расійскай акупацыі нашай краіны.

За два гады мы выпусцілі амаль 40 нумароў, апошні пабачыў свет пасля пачатку вайны ва Украіне. Апроч газеты, я вёў аўтарскі тэлеграм-канал, у якім максімальна выкрываў рэжым.

У 2022 годзе, пасля затрымання нашага аўтара, я тэрмінова пакінуў краіну. Разам з маім сабакам, якога я вельмі люблю, мы паехалі ў Грузію цягніком праз Расію. У Грузіі было цяжка, асабліва сабаку – праз пастаянныя салюты, вандроўных сабак і клімат. Я працаваў, каб назапасіць грошай на пераезд у Польшчу, і ўвесну гэтага года нарэшце атрымаў гуманітарную візу.

Затым быў крок, які адыграў важную ролю ў маёй гісторыі. Справа ў тым, што я не магу перасоўвацца самалётам, ды і сабака мог бы ляцець толькі ў багажным аддзяленні. Таму мы ехалі на аўтобусах, цягніках і аўтаспынам – і гэтая «прыгода» стала самым складаным з таго, што даводзілася перажыць раней. Форс-мажоры здараліся на кожным кроку– і ў выніку, пакуль мы дабраліся да Польшчы, я выдаткаваў большую частку назапашаных сродкаў.

Пасля прыбыцця гэтай рэшты для арэнды не хапіла, і нам давялося блукаць па хостэлах разам з сабакам. Зараз я ў сітуацыі, калі мне няма куды ісці і няма на што жыць,а  са мной напалоханы сабака. Хутка мы зможам апынуцца на вуліцы. Некаторыя раяць аддаць сабаку валанцёрам, ці з'ехаць жыць у лагер для ўцекачоў, куды з сабакам нельга — але для мяне гэта немагчыма!

Я ніколі ні ў кога не прасіў пра дапамогу, але зараз яна мне вельмі патрэбная! Я вельмi прашу вас дапамагчы нам.

Неабходная сума

€ 3000

€ 1300 – арэнда кватэры на два месяцы
€ 300 – корм для сабакі і ветэрынарныя паслугі
€ 400 – цёплая вопратка на зіму
€ 600 – выдаткі на ежу і хатнюю гаспадарку
€ 500 – візіт да лекара і ўласна лекі

Сабрана:
€ 0 з 3 000