Мяне завуць Марына.
У жніўні 2020 года ўсёй сям'ёй мы ўдзельнічалі ў пратэстах. Падчас аднаго з маршаў я трапілася і была асуджаная па народным артыкуле 23.34 на 15 сутак (арт. КаАП РБ 23.34 – парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў), пасля чаго з'ехала з Беларусі. А вось мой тата не паспеў з'ехаць, і на яго завялі крымінальную справу.
Цяпер тата знаходзіцца ў калоніі. Ён асуджаны на вялікі тэрмін. Некалькі разоў у год мы збіраем бацьку вялікую пасылку з неабходнымі рэчамі і прадуктамі — вітаміны, цёплыя рэчы, сродкі гігіены, лекі і г.д. Сярэдні кошт такой пасылкі – 250-300 еўра. А яшчэ ёсць маленькія перадачы, якія мы таксама рэгулярна збіраем.
Я ўжо тры гады не бачыла таты. За ўвесь час ад яго прыйшло толькі некалькі лістоў. Таму перадачы – гэта ці ледзь не адзіны спосаб нашых зносін. І я прашу вас аб фінансавай дапамозе, каб гэтая наша нітачка сувязі не абрывалася.
Таксама я хачу сказаць дзякуй усім людзям, каму нашая гісторыя неабыякавая. Усім нам трэба прайсці доўгі шлях…
Сума збору:
€1100
3-4 вялікія перадачы бацьку на 2024 год