Добры дзень. Мяне клічуць К. Я палітычная эмігрантка, жонка палітвязня, мама маленькай выдатнай дзяўчынкі.
Нам патрэбная ваша дапамога.
У жніўні 2020 года, як і многія беларусы, нашая сям'я не засталася ў баку. Мы з мужам выходзілі на мірныя акцыі, дапамагалі пратэстоўцам і звольненым. У 2020 годзе я падпісала ліст медыцынскіх працаўнікоў Беларусі супраць катаванняў і гвалту. За гэта мяне ўнеслі ў «чорны» спіс медработнікаў і не давалі нармальна працаваць.
Праз 3 гады да нас у дом прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Быў ператрус. Канфіскавалі ўсю нашу тэхніку (тэлефон, планшэт, ноўтбук) і атрымалі доступ да нашых дадзеных — асабістая і працоўная пошта, перапіска ў месэнджарах, файлы, фатаграфіі, дакументы. У той дзень я бачыла мужа апошні раз…
Заставацца дома з маленькай дачкой было страшна. Таму ў тую ж ноч мы пайшлі да сяброў. Пасля некалькі тыдняў мы жылі то ў сваякоў, то ў сяброў. І кожны дзень я чакала, што прыйдуць і па мяне — гэта было пытанне часу.
Пазней з 10-месячным дзіцём і адной валізкай я змагла з'ехаць з Беларусі. Цяпер мы ў бяспецы.
Муж атрымаў вялікі тэрмін, а нам давялося пачынаць жыццё з нуля ў чужой краіне. Трэба вучыць мову, сацыялізавацца, шукаць новую працу, аплачваць жыллё, харчаванне і адзенне. Але мая дачка яшчэ вельмі маленькая, і я не магу паўнавартасна выйсці на працу. А мая спецыяльнасць (у Беларусі я была лекаркай) не прадугледжвае працы анлайн.
Пацвярджэнне дыплома лекаркі — працэс доўгі, складаны і нятанны. Гэта значыць, што хутчэй за ўсё, каб забяспечыць сябе і дачку, я мушу хутка асвоіць новую спецыяльнасць.
Хацелася б мець магчымасць яшчэ нейкі час выхоўваць дзіця самой, потым аддаць яе ў яслі і выходзіць на працу.
Таму цяпер нам патрэбныя сродкі на аплату жылля, курсы мовы, курсы па змене прафесіі, на апастыляванне дакументаў, куплю бытавых рэчаў і ўсяго таго, што трэба для росту і развіцця маленькага чалавека.
Сума збору:
€4400
арэнда кватэры на 4 месяцы – €2400
медыцынская страхоўка на год на дваіх – €600
бытавыя выдаткі – €400
курсы – €1000