Добры дзень!
Мяне завуць Ігар.
У студзені 2024 года мы з жонкай і трыма непаўналетнімі дзецьмі (2, 5 і 9 гадоў) другі раз пераехалі, цяпер ужо ў Польшчу. Раней мы знаходзіліся ў Тбілісі, куды экстрана выехалі ў снежні 2021 года, пасля ператрусу ў мяне ў кватэры і спробе арышту ў Беларусі.
Першы раз я сутыкнуўся з міліцэйскім гвалтам у 2020 годзе. Я стаяў у ланцугу салідарнасці каля Ліцэя БДУ і даваў інтэрв'ю журналістам TUT.BY. У той момант прыехала міліцыя і пачала ўсіх затрымліваць, а я паспеў уцячы цудам.
Да кастрычніка 2020 года на маёй машыне была налепка з Пагоняй. Мяне спынілі па наводцы, дапыталі і прызначылі штраф. Паколькі машына была аформлена не на мяне асабіста, а на юрыдычную асобу, міліцыянты папярэдзілі, што штрафам я не адбыйдуся і ў маёй фірмы будуць праблемы.
У 2021 годзе мяне выклікалі «на размову» ў якасці сведкі наконт каментароў пра АМАПаўца, якія нехта пісаў год таму. На размову я хадзіў з адвакатам. Калі мы выйшлі, адвакат параіла падрыхтавацца да эвакуацыі і мела рацыю.
14 снежня 2021 года да нас у кватэру ўварваліся з ператрусам супрацоўнікі ГУБАЗіКу. На шчасце, яны мяне дома не заспелі — у той момант я быў на працы. Таму, не вяртаючыся з працы дадому, я ў той жа вечар з'ехаў у Грузію.
Першы час мы жылі на дапамогу сяброў, а потым я адкрыў сваю справу — працоўню. Спачатку справы шлі нядрэнна, і мы маглі сябе поўнасцю ўтрымліваць. Пра нас нават здымала відэа «Маланка». Аднак праз час людзі сталі з Тбілісі раз'язджацца, і кліентаў рабілася ўсё менш. З'явіліся цяжкасці з легалізацыяй. І мы вырашылі, што няма сэнсу заставацца ў Грузіі і трэба рухацца далей, напрыклад, у Польшчу, дзе мы зможам з жонкай знайсці стабільны заробак.
І экстраны выезд у Грузію, і другі, абдуманы і ўзважаны, у Польшчу каштавалі нам вялікіх фінансавых выдаткаў. Мы эканомілі, як маглі, і вельмі разлічваем, што ў Польшчы мы зможам нармальна наладзіць жыццё пасля столькіх месяцаў блуканняў. Але, на жаль, мы ўсё ж патрапілі ў фінансавую пастку.
У нас ёсць сабака Оці. Яна жыве з намі ўжо 10 год. Паводле законаў Еўразвяза, жывёлу трэба было праверыць на шаленства, а потым пачакаць яшчэ 90 дзён. Але планы па пераездзе нас падціскалі, таму мы з'ехалі без сабакі. Але наша Оці абсалютна паўнавартасны чалец сям'і. Пазней, калі каранцін скончыўся, нам давялося пазычаць грошы, каб перавезці Оці з Тбілісі ва Ўроцлаў. Але гэтыя выдаткі былі для нас незапланаваныя, і я прашу вашай дапамогі.
Пачынаць жыццё ў новай краіне з нуля вельмі цяжка. А з мінусу, у які мы сышлі, удвая. Мы будзем вельмі ўдзячныя за любую дапамогу, каб наша шматдзетная сям'я, якая ўз'ядналася, хутчэй стала на ногі.
Сума збору:
€748
€114 – квіток на самалёт Уроцлаў-Кутаісі (500 zl)
€10 – квіток на аўтобус Кутаісі-Тбілісі (25 lari)
€100 (5*20) – пражыванне ў Тбілісі на час афармлення дакументаў на вываз
€112 – клетка для перавозкі жывёл (489 zl)
€18 – даведка з ветклінікі (50 lari)
€69 – сертыфікат на вываз (200 lari)
€152 – квіток Тбілісі-Варшава (665 zl)
€150 – квіток на правоз сабакі
€23 – цягнік Варшава-Ўроцлаў (100 zl)