Дапамога бацьку актывісткі з Ліды

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Наш тата — самы сапраўдны герой і прыклад для нас. Мы вельмі ім ганарымся, сумуем і любім.

У 2020 годзе наша сям'я, як і тысячы іншых, не засталася ў баку і брала актыўны ўдзел у акцыях пратэсту. Але нам не пашанцавала, бо на нашу сям'ю звярнулі ўвагу сілавікі. Былі ператрусы, 2 разы тату забіралі на суткі, і ў выніку распачалі супраць яго 2 крымінальныя справы і арыштавалі.

[Фонд BYSOL размяшчае пацвярджальнымі дакументамі].

Мы ўжо некалькі месяцаў не бачылі тату. За ўвесь гэты час ад яго прыйшоў толькі адзін ліст. Кожны дзень мы марым аб тым, каб абняць яго і пачуць ягоны голас.

Наш бацька вельмі добры чалавек, які ўсё жыццё дапамагаў людзям, а цяпер яму самому патрэбная дапамога. Хутка ў таты пачнуцца суды, і нам трэба будзе аплачваць паслугі адвакатаў, каб рашэнне суда было як мага мякчэйшым.

Таксама нам трэба рэгулярна збіраць бацьку перадачы. Па чутках, тата моцна схуднеў, і нам зноўку трэба яго апрануць у цёплае адзенне. Плюс вітаміны, сродкі гігіены, ежа, папаўненне ягонага рахунку ў СІЗА, каб бацька сам сабе мог купіць неабходныя рэчы.

Я вельмі спадзяюся, што мы зможам сабраць неабходную суму для таты, калі ён асабліва мае патрэбу ў гэтым. Але нам патрэбна ваша дапамога, без якой мы не справімся.

Сума збору:

€2700

Аплата адваката — 3100 рублёў
У нас было ўжо 8 кансультацый у адваката па 200 рублёў кожная. Таксама мы чакаем, што нас чакае 4-6 паседжанняў суда (выклікаюць сваякоў, сведкаў, калег па працы і г.д.) па двух крымінальных артыкулах. Кожнае паседжанне — яшчэ 250 рублёў на адваката.

Перадачы на паўгода — 6000 рублёў
1800 рублёў — бацька моцна схуднеў, і ўсе рэчы на ім вісяць. Трэба нанова купляць яму ўсю вопратку (сподняе, швэдры, курткі — восеньская і зімовая, нагавіцы, цёплы абутак, ваўняны пояс);
1200 рублёў — падтрымальныя вітаміны на паўгода;
1600 рублёў — прадукты харчавання на паўгода (перадачы дазволены кожны чацвер);
450 рублёў — сродкі гігіены на паўгода;
660 рублёў — папаўненне рахунку бацькі на паўгода для пакупак усяго неабходнага (на жаль, больш нельга);
290 рублёў — праезд для мамы (300 км), каб яна магла вазіць перадачы і наведваць суды.

:
€ 2 746
Збор завершаны. Сабрана: € 2 746