Мяне завуць Яўгена [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL мае ўсе ідэнтыфікацыйныя дакументы]. З 2020 года мая сям'я падвяргаецца пераследу з боку праваахоўных органаў.
Мой муж нядаўна вярнуўся з калоніі, дзе правёў некалькі гадоў па палітычным артыкуле і атрымаў некалькі адміністрацыйных спагнанняў. На мяне пасля шэрагу адміністрацыйных «пратэстных» артыкулаў у канцы 2020 года таксама завялі крымінальную справу, вынікам якой стала «хатняя хімія» (від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі — нататка BYSOL).
[BYSOL размяшчае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі].
Апошні раз мне выпісвалі адміністрацыйнае правапарушэнне вясной 2023 года. Я прабыла ў зняволенні крыху больш за месяц. Увесь гэты час я не ведала, што адбываецца дома і як склаўся лёс майго непаўналетняга сына, які стаў сведкам затрымання. На шчасце, ён правёў гэты час з іншымі сваякамі.
Час, праведзены ў зняволенні, перашкодзмў мужу весці бізнес, а мне — развіваць уласную справу і працаваць. У сям'і некалькі дзяцей, якія маюць патрэбу ў нашым клопаце: трое школьнікаў і дачка-студэнтка. Дачка мае асаблівасці па здароўі, з-за чаго мы вымушаныя рэгулярна назірацца ў лекараў і праходзіць абследаванні [BYSOL мае ўсе пацвярджальныя дакументы].
Нам усім патрэбная падтрымка для адаптацыі і вяртанні да нармальнага жыцця.
Сума збору:
€4500
€1500 – аднаўленне тэхнікі. Каля €500 на ноўтбук для вучобы дзецям, і яшчэ €1000 — ноўтбук для працы;
€1000 – аплата навучання ва ўніверсітэце для дзіцяці;
€1000 – бягучыя бытавыя выдаткі: аплата рахункаў, і навучальных патрэб дзяцей, адзення, штодзённых выдаткаў на час адаптацыі;
€1000 – аплата медыцынскіх патрэб дзяцей. Абследаванні, медыкаменты, назіранне ў лекара.