Добры дзень!
Мяне завуць Кацярына.
У 2020 годзе я была незалежнай назіральніцай на выбарах у сваёй школе. Хадзіла на мітынгі. А пасля таго, як забілі Рому Бандарэнку, я выйшла на адзіночную акцыю, падчас якой мяне затрымалі і далі вялікі штраф.
Нядаўна на маю старую працу прыходзіў ГУБАЗіК — яны шукалі мяне. Я не планавала з'яжджаць з Беларусі, бо тут мой дом, але неяк спалохалася. Ні візы, ні назапашаных грошай у мяне не было. Ды і пашпарт стары. Таму я папрасіла міжнародную абарону ў Польшчы.
[Фонд BYSOL размяшчае пацвярджальнымі дакументамі].
Цяпер я часова жыву ў сяброў у Кракаве, у іх арэнднай кватэры. Мне патрэбныя грошы на першы месяц самастойнай арэнды жылля, а далей я ўладкуюся і змагу ўсё аплачваць сама.
Сума збору:
€950
Арэнда на месяц — €300
Дэпазіт — €300 (тут практыкуюць дэпазіт у памеры месячнай платы)
Паслугі агента — €250
Падушка бяспекі — €100