Мой пазыўны «Док». Я беларускі добраахвотнік. Ўва Ўкраіне я быў спачатку снайперам, потым перакваліфікаваўся ў медыка. А нядаўна я звольніўся з войска і пераехаў у Польшчу. Але аб усім па парадку.
Я нарадзіўся ў невялікім беларускім мястэчку і да 2020 года не асабліва цікавіўся палітыкай. Проста жыў, як усе. Аднак гвалт, які ў 2020 годзе ахапіў нашыя гарады, памяняў мой погляд на свет, і я выйшаў на вуліцу.
Я ўдзельнічаў у пратэстах і быў некалькі разоў затрыманы. За гэта мяне звольнілі з працы, і болей я не мог нідзе ўладкавацца. Застаўшыся зусім без грошай я вырашыў з'ехаць у Польшчу. Але потым пачалася вайна, і я запісаўся ў Інтэрнацыянальны легіён добраахвотнікам. Выконваў задачы на Бахмуцкім і Данецкім напрамках. Тры разы быў у самім Бахмуце, адкуль вывозіў параненых. Быў у Мар'інцы і ў Северску.
А нядаўна я сутыкнуўся з праблемай — у мяне сканчаецца пашпарт. Каб не застацца без дзейных дакументаў, я вырашыў вярнуцца ў Польшчу і падацца на міжнародную абарону. Тут паводле закону, пакуль разглядаюць маю справу, я не магу працаваць. Але назапашаныя сродкі заканчваюцца, а чакаць рашэння яшчэ 2 месяцы. Таму я прашу аб дапамозе.
Мне трэба крыху сродкаў, каб дачакацца рашэння аб выдачы мне абароны, пасля чаго я змагу ўладкавацца на працу.
Сума збору:
€2000
Гэтыя грошы патрэбны мне на арэнду пакоя і базавыя рэчы накшталт праезду, ежы і мабільнай сувязі на 2 месяцы. Больш я ні ў чым не маю патрэбы.