10 жніўня 2020 года ў Наваполацку, дзе я тады жыла, сабраліся пратэстоўцы супраць сфальсіфікаваных выбараў. У нейкі момант з боку плошчы пад'ехаў мікрааўтобус, адтуль адзін за адным выходзілі людзі ў чорнай амуніцыі. Праз некалькі секунд раздаўся першы выбух і адразу ж іншы — святлошумавыя гранаты ляцелі ў натоўп.
Мы з бацькам аказаліся ў эпіцэнтры баявых дзеянняў. У цемры складана разабраць, адкуль і куды страляюць. Аднак убачыўшы, што нападнікі развярнуліся ў наш бок, мы пабеглі.
Раптам перада мной пачуўся выбух! Бліскаўка, аглушальны гук. Потым шум у вушах і боль у левай назе. Было пачуццё, што ад галёнкі засталіся шмаццё. Аслепленая і кантужаная я думала, што паміраю. Я некалькі разоў губляла прытомнасць ад болю.
Калі прыехала хуткая, медыкі забаранілі мне глядзець на нагу, настолькі яна была паранена. Таксама ў мяне выявілі іншыя раненні — у шпіталі хірургі дасталі аскепкі гранаты з-пад правай грудзі, быў апёк пад левай груддзю.
Па дарозе дадому нас з бацькам і братам спыніла міліцыя. Нягледзячы на тое, што я была ўся ў бінтах і з цяжкасцю хадзіла, нас прымусілі перасесці ў аўтазак і адвезлі ў ГАУС (гарадскі аддзел унутраных спраў — нататка BYSOL). Там нас дапытвалі і трымалі некалькі гадзін, перш чым нарэшце адпусціць.
Жах, шок і боль, якія я тады перажыла, не адпускалі мяне ўсе гэтыя тры гады. Я спадзявалася, што з часам спраўлюся з праблемамі, але лепш не стала — я да гэтага часу дрэнна сплю і мяне рэгулярна наганяюць панічныя атакі.
Для таго, каб прыйсці ў норму, я запісалася на курс псіхатэрапіі. Аднак мне патрэбная фінансавая дапамога, каб яго аплаціць.
Сума збору:
€1000
€500 — 10 сеансаў псіхатэрапіі ДПРВ (метад псіхатэрапіі, распрацаваны для лячэння посттраўматычных стрэсавых расстройстваў, выкліканых перажываннем стрэсавых падзей, такіх як гвалт або ўдзел у ваенных дзеяннях)
€500 — іншыя выдаткі
[фонд BYSOL размяшчае ўсімі пацвярджаючымі медыцынскімі дакументамі].