Збор сродкаў на курс пасляаперацыйнай рэабілітацыі для беларускага актывіста

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!
Усе мае сваякі, многія сябры і калегі да гэтага часу знаходзяцца ў Беларусі, таму я не магу назваць свайго сапраўднага імя. Але мне патрэбна дапамога. Вось мая гісторыя:

Да 2020 года я рабіў ролікі для YouTube-канала аднаго незалежнага беларускага СМІ. Калі пачаліся пратэсты, я ў іх актыўна ўдзельнічаў і працягваў супрацоўнічаць з рознымі медыямі, дапамагаючы ім расказваць праўду пра гвалт на вуліцах нашых гарадоў. Таму ў 2021 годзе, калі стала небяспечна знаходзіцца ў Беларусі, у межах праграмы рэлакацыі беларускіх журналістаў я здолеў пераехаць у Польшчу. Тут я звольніўся з працы і пачаў шукаць новае месца ў жыцці. Але праз год мяне напаткала бяда.

Праз запушчаную інфекцыю ў мяне наступіў сэпсіс, які закрануў нервовую сістэму. Я трапіў у рэанімацыю, перанёс некалькі аперацый і правёў у шпіталі чатыры месяцы. Потым мяне выпісалі, але я аказаўся амаль цалкам знерухомлены.
(BYSOL мае ўсе неабходныя медыцынскія дакументы)

Наступныя пяць месяцаў я правёў у хоспісе і там зрабіў першыя поспехі: я атрымаў магчымасць самастойна перамяшчацца ў інвалідным крэсле. Але пасля гэтага я патрапіў у прытулак для бязхатніх інвалідаў. Тут складана з рэабілітацыяй і трэба прыкладаць вельмі шмат намаганняў, каб прагрэсаваць далей, але я стараюся.

За апошнія месяцы мой арганізм адужаў, і ў мяне з'явіўся шанец уладкавацца на працу. Аднак правілы знаходжання ў прытулку не прадугледжваюць працаўладкавання, таму мне трэба выбіраць: ці жыць у стане гародніны, ці працягваць барацьбу і спрабаваць пачаць новае жыццё. Я абраў другое.

Я дамогся, каб мяне паставілі ў чаргу на аперацыю па эндапратэзаванні каленнага сустава. Гэта складаная працэдура пасля якой мне спатрэбіцца трохмесяцовая рэабілітацыя. Але калі ўсё атрымаецца, я змагу хадзіць і вярнуся да паўнавартаснага жыцця! І тут вельмі важны час. Чым раней пасля аперацыі я займуся рэабілітацыяй, тым вышэй шанец, што я ўстану на ногі ў прамым і пераносным сэнсах.

На жаль, я не магу разлічваць на бясплатную медыцыну, бо там усё працуе вельмі марудна. А для мяне важны час. Фізіятэрапія патрэбна адразу ж пасля аперацыі, інакш я застануся прыкаваным да крэсла.

Таму я прашу дапамогі, каб мець магчымасць адразу ж пасля аперацыі пачаць аднаўленне.

Дзякуй!

Сума збору:

€3500

тры месяцы фізіятэрапіі – €2100 (5 заняткаў у тыдзень па 150zł),
пражыванне на час рэабілітацыі – €1400 (памяшканне, прыстасаванае для пражывання інваліда 2000zł у месяц)

:
€ 3 268
Збор завершаны. Сабрана: € 3 268