Машына для беларускіх добраахвотнікаў, якія займаюцца разведкай

  • Гісторыя

Мы — байцы батальёна «Волат» Палка Каліноўскага, вядомыя пад пазыўнымі «Купала» і «Вітаўт». Кожны дзень мы рызыкуем жыццямі, выконваючы крытычна важныя задачы па аэравыведцы, каб забяспечыць бяспеку нашых войскаў на лініі фронту.

Нам неабходны надзейны і ёмісты аўтамабіль, які дазволіць падтрымліваць аператыўную сувязь паміж перадавой і тылам. Гэты аўтамабіль — не проста транспартны сродак, а спосаб хутка рэагаваць на любыя змены абстаноўкі ў умовах пастаянна зменлівай сітуацыі.

Мы ставім мэту сабраць 6000 еўра на куплю аўтамабіля, яго мадэрнізацыю і дастаўку на фронт.

Ваша дапамога — гэта ўклад у бяспеку нашых байцоў. З вашай падтрымкай мы зможам быць там, дзе нас чакаюць найбольш, і своечасова дастаўляць жыццёва важную інфармацыю нашым ваярам.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Сума збору

€6000

Прыклады машын, якія мы шукаем:
 — Jeep Grand Cherokee
 — Mitsubishi Pajero
 — Nissan Pathfinder
 — Kia Sportage
 — Hyundai Terracan
або аналагічныя мадэлі.

У гэтую суму ўключаны:
 — Кошт аўтамабіля
 — Выдаткі на замену расходных матэрыялаў
 — Мадэрнізацыя аўтамабіля для выканання задач
 — Лагістычныя выдаткі на дастаўку аўтамабіля ва Украіну

:
€ 6 075
Збор завершаны. Сабрана: € 6 075