Былая палітзняволеная з дзіцем, якога яна выхоўвае адна: дапамажыце нам пачаць усё нанова

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень!
Праз небяспеку страціць тую невялікую маёмасць, якая ў мяне засталася ў РБ, я вымушана схаваць сваё імя. Пакуль я не адаптавалася ў чужой краіне, гэтая маёмасць – адзіная каштоўнасць, якая засталася для мяне ў Беларусі. І вы зразумееце чаму.

За ўдзел у мірных пратэстах у 2020 годзе я прайшла праз мноства затрыманняў, допытаў, ператрусаў, і была асуджаная па крымінальным артыкуле на 2 з паловай гады «хатняй хіміі»*. А маё маленькае дзіця, якога я выхоўваю адна, зрабілі інструментам ціску на мяне і маю палітычную пазіцыю, і само дзіцё пацярпела не менш за мяне.

За ўвесь тэрмін я прайшла праз вялізную колькасць начных праверак, «выхаваўчых» мерапрыемстваў, якія суправаджаліся пагрозамі фізічнага гвалту, завядзення крымінальнай справы за супраціў міліцыі і замену пакарання на калонію. Інспекцыя стварыла такія жорсткія ўмовы, пры якіх клапаціцца пра дзіця і вадзіць яго ў дзіцячы садок, не парушаючы абмежаванняў, было немагчыма. Мне даводзілася парушаць рэжым, знаходзячыся ў пастаянным страху і напружанні, што зловяць. Мне ўвесь час пагражалі, што пазбавяць бацькоўскіх правоў як «нядобранадзейную экстрэмістку» і змесцяць дзіця ў прытулак.

Але гэтыя прыніжэнні  і пакуты нішто, у параўнанні з тым болем, які я атрымала праз маіх родных. Я да гэтага часу гэтага не перажыла. Мае бацькі не падтрымалі пратэсты, ухвалялі рэпрэсіўныя дзеянні сілавікоў як апраўданыя меры, у тым ліку і ў адносінах да мяне, пісалі на мяне заявы ў міліцыю. Мой бацька ўвесь час казаў, што я атрымала па заслугах, што «змагары», такія як я, – гэта пагроза дзяржаве, што мы – злачынцы, нацысты і адкіды грамадства, і калі сюды прыйдзе Расія, нас «зачысцяць». Мама яго ва ўсім падтрымала.

Калі я патрапіла ў ізалятар у 2020 годзе першы раз, мне, адзінай з усіх палітычных, бацькі не перадалі ніводнай перадачы: адбывала свае суткі ў тым, у чым затрымалі. Калі я вярнулася дадому, брудная, схуднелая, бацькі праігнаравалі маё вяртанне і нават не спыталі, што там са мной адбывалася. На мой суд яны таксама не прыйшлі.

Падчас «хатняй хіміі» я была вымушана жыць з бацькамі праз майго дзіцё, якое перажыло некалькі ператрусаў, баялася міліцыі і яшчэ больш – калі мяне нечакана забіралі, асабліва ўначы. Баяўся, што я не вярнуся і ўвесь час плакаў. Гэта было цяжкае выпрабаванне. У гэты час мой бацька меў цудоўныя зносіны з правяраючымі мяне міліцыянерамі і супрацоўнічаў з імі, пісаў на мяне заявы ў міліцыю, праз якія я яшчэ больш пацярпела. Гэта было вельмі балюча, нават больш, чым пагрозы збіццём і запалохванні, бо больш блізкіх людзей у мяне не было і я засталася зусім адна сам-насам са сваёй бядой.

Ва ўмовах пастаяннага псіхалагічнага ціску і стрэсу, адсутнасці дапамогі і падтрымкі ў мяне з'явіліся сур'ёзныя праблемы са здароўем, цяжкая дэпрэсія, панічныя атакі, праблема з высокім ціскам. Калі тэрмін пакарання выйшаў, каб пазбегнуць пагрозы далейшага крымінальнага пераследу, я з дзіцем выехала з Беларусі. У мяне не было дастаткова грошай на пераезд, але мне важна было выратаваць сябе і дзіцё з таго кашмару.

Я звяртаюся па фінансавую дапамогу на першы час, каб адаптавацца ў новай краіне. У мяне практычна ніякай падтрымкі, акрамя велізарнай адказнасці за сябе і дзіця. Хацелася б знайсці сродкі на арэнду жылля на першы час, на канцтавары і абутак дзіцёнку да школы, адзенне нам нейкае па сезону і рэчы першай неабходнасці.

Нягледзячы на ​​ўсё перажытае, я веру ў дабро, памятаю нашу вялікую салідарнасць у 2020 годзе і вельмі спадзяюся на дапамогу ў маёй цяжкай жыццёвай сітуацыі.

*«Хатняя хімія» – гэта від пакарання, калі асуджаны застаецца на волі, але з абмежаваннямі. У асуджанага ёсць графік як для працы, так і для асабістых спраў, у тым ліку паход у краму або выкід смецця. З праверкай міліцыянеры могуць прыходзіць кожны дзень і ў любы час.

Сума збору

€3500

€2200 – арэнда жылля (на 3 месяцы + заклад)
€500 – на збор дзіцяці ў школу, уключаючы дзіцячы стол і крэсла, школьнае рэчы
€400 – адзенне і абутак па сезоне мне і дзіцяці
€400 – побытавыя рэчы першай неабходнасці

:
€ 3 511
Збор завершаны. Сабрана: € 3 511