Падтрымка для «Обрій» УДА: збор сродкаў на абарону ад нападаў FPV-дронаў

  • Гісторыя

Вітанка!
На сувязі каманда збораў BYSOL.

Да нас звярнуліся байцы падраздзялення «Обрій» УДА*. Гэтае змяшанае падраздзяленне, у склад якога ўваходзяць добраахвотнікі з Беларусі і Ўкраіны. Хлопцы знаходзяцца на перадавой. Іх галоўная задача – назіраць за небам, выяўляць расейскія FPV-дроны і апавяшчаць аб магчымых атаках.

Падраздзяленне мае патрэбу ў вялікай колькасці спецыяльнага дарагога абсталявання і ў сродках яго дастаўкі. Таму байцы просяць вас аб падтрымцы — ім трэба сабраць €5000. Гэтыя грошы пойдуць на куплю неабходных прыладаў, якія дазволяць лепш «бачыць» неба, і на рамонт аўтамабіляў.

«Мы верым, што кожны ўнёсак, незалежна ад сумы, стане важным крокам да агульнай перамогі. Разам мы зможам супрацьстаяць выклікам і працягнем абараняць свабоду і жыццё людзей».

*УДА (Украінская добраахвотніцкая армія) – добраахвотніцкае парамілітарнае фармаванне, утворанае ў снежні 2013 года.

Сума збору

€5000

€2200 – 2 партатыўныя зарадныя станцыі для нашых прыладаў
€530 – яшчэ адна зарадная станцыя для нашых прыладаў
€700 – інвертарны генератар
€120 – падаўжальнік-катушка 50 метраў
€650 – тэлескапічная антэна 12 метраў 2 штукі
€400 – электрычная лябёдка для аўтамабіля
€400 – бягучы рамонт нашых аўто

Сабрана:
€ 3 296 з 5 000