Дапамога былому палітвязню раздаць пазыкі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Добры дзень! Я былы палітвязень і па сямейных абставінах я ўсё яшчэ знаходжуся ў Беларусі, таму не магу назваць сваё імя і расказаць сваю гісторыю ва ўсіх падрабязнасцях.

У 2020 годзе я далучыўся да пратэстаў у родным горадзе, бо першапачаткова не верыў у тое, што выбары пройдуць сумленна. І падзеі, якія адбываюцца па ўсёй Беларусі, на гэта наўпрост паказвалі. Я наведваў акцыі пратэстаў і пісаў у тэлеграм-чатах пра тое, што адбываецца. Адпачатку самай першай хвалі рэпрэсій, я пачаў фінансава дапамагаць людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Многія з іх пісалі ў знак падзякі такія цёплыя словы, што я і зараз часам перачытваю іх лісты.

У сярэдзіне 2021-га года акурат праз паведамленні у тг-чатах мяне арыштавалі і асудзілі на 2,5 гады «хіміі»* — паводле «народнага» артыкула.

Пасля таго, як я вызваліўся, я знаходжуся ў актыўным пошуку працы. З гэтым пакуль ёсць складанасці, але я не губляю аптымізму. Да зняволення я быў дастаткова паспяховым спецыялістам, але «палітычным» у Беларусі зараз праблемна знайсці працу.

Я ўдзячны сябрам, якія не адвярнуліся ад мяне, за дапамогу маёй сям'і, але мне цяжка столькі пазычаць. Акрамя таго, мне патрэбныя сродкі для паўсядзённых патрэб: аплата камунальных паслуг, сродкі на харчаванне і цёплыя рэчы для мяне і маёй сям'і. Таму я звяртаюся да вас. 

Я веру ў ваша разуменне маёй сітуацыі і загадзя дзякую вам за любую дапамогу!

* «Хімія» — гэта від пакарання, калі асуджанага адпраўляюць у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Людзі жывуць у карпусах, падобных да інтэрнатаў. Яны знаходзяцца пад пастаянным наглядам і абавязаныя выконваць правілы ўнутранага распарадку, плацяць за пражыванне, купляюць ежу за свой рахунак, самі гатуюць, займаюцци праннем і прыбіраюць. Пры гэтым, усе асуджаныя абавязаныя працаваць, часта іх накіроўваюць на нізкакваліфікаваную і малааплатную працу.
Заўвага BYSOL

Якая сума патрэбная?

€ 3000

€ 1000 — вярнуць пазыкі 
€ 300 — аплата запазычанасці за камунальныя паслугі
€ 1200 — зімовыя рэчы для мяне і сям'і
€ 500 — ежа і бытавыя выдаткі

Сабрана:
€ 466 з 3 000