У лютым сям'я Галіны распалася, і цяпер ёй з дзвюма непаўналетнімі дочкамі няма чым аплачваць жыллё. Жанчына хоча пераехаць у больш танную кватэру, але для гэтага трэба аплаціць цяперашнюю, унесці залог, першы плацёж і заплаціць за пераезд.
Меня завуць Галіна Рабец. Я са Жлобіна, але зараз жыву ў Польшчы з дзвюма цудоўнымі дочкамі і кошкай.
Пасля выбараў 2020 года больш не магла рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. У мяне было шмат знаёмых, якія былі назіральнікамі, і мы пачалі выходзіць на маршы. Праз год, 6 ліпеня 2021 года, па мяне прыйшлі і адразу з крымінальнай артыкулам. Выклікалі як сведку, але затрымалі і восем гадзін дапытвалі. Пашанцавала, што ў міліцыі адзін добры чалавек сказаў выбірацца дадому любым спосабам, звязацца з праваабаронцамі і прасіць эвакуацыі.
Была пятніца, у мяне з сабой не было тэлефона і пашпарта, я бажылася следчаму, што хачу развітацца з дочкамі. Ён адпусціў мяне да панядзелка. А ў суботу праваабарончы цэнтр «Вясна» дапамог нам выехаць з Беларусі. Я з’язджала ў чым была: на руках тры пашпарты, двое дзяцей і заплечнік з майкамі і шкарпэткамі за плячыма. Спярша нас вывезлі ў Расію, а далей эвакуацыяй і дапамогай займаўся BYSOL. Ён жа дапамагаў пасля выезду – збіраў грошы, каб купіць адзенне і неяк уладкавацца.
З 2021 года мы пачалі жыць у Польшчы. Атрымалі міжнародную абарону, з грамадзянскім мужам уладкаваліся на працу. У канцы лютага гэтага года ён сышоў з сям'і акурат у той момант, калі падыходзіла аплата кватэры. У нас быў падзел выдаткаў: я атрымлівала зарплату ў пачатку месяца, мы закуплялі прадукты, куплялі ўсё неабходнае сабе і дзецям, а аплату жылля закрываў ён. Цяпер абедзве мае непаўналетнія дочкі толькі на мне, ніякіх аліментаў ці іншай дапамогі ў мяне няма.
Я працую ў пральні на сушцы бялізны. Стараюся сама цягнуць усё і не стала б прасіць аб дапамозе. Праблема ў тым, что кватэра, у якой мы жывем, для мяне адной занадта дарагая і не ў маіх сілах у адзіночку яе аплачваць.
На гэтым фоне ў мяне здарыўся нервовы зрыў. Я страціла прытомнасць на працы, мяне забрала хуткая. Пасля гэтага лекар прызначыў мне антыдэпрэсанты, заспакаяльнае і снатворнае. У мяне трэсліся рукі, я не магла нармальна спаць, думала, што магу застацца з дзецьмі без жылля на вуліцы.
Калі мы з партнёрам абодва працавалі, арэнду можна было цягнуць. Але цяпер, калі я адна, 70% маёй зарплаты сыходзіць толькі на арэнду. Астатняе – на ежу і паўсядзённыя выдаткі. Вось і лекі яшчэ дадаліся. У гэтай сітуацыі нам трэба шукаць больш танную кватэру і тэрмінова пераязджаць, але для гэтага таксама патрэбныя грошы: на залог, на першы плацёж, на сам пераезд. Адкласці штосьці са сваёй зарплаты зараз проста нерэальна.
Я ўпэўненая, што дам рады, але зараз я літаральна апынулася на каленях і мне патрэбна ваша падтрымка, каб устаць і жыць далей, гадаваць маіх дочак.
Сума збору
€2490
€1190 – аплата цяперашняй кватэры
€1300 – залог, першы ўнёсак і пераезд на новую кватэру
