Мяне завуць Галіна Лахтадыр, я маці чатырох дзяцей. Выхоўваю іх адна.
У Беларусі я працавала ў дзіцячым садку і школе, з дзецьмі-сіротамі і дзецьмі з інваліднасцю. А ў 2022 годзе пераехала з роднага Слуцку ў Польшу. Прычынай стаў палітычны ціск на дзяцей.
У 2020-м яны, як і шмат хто яшчэ, не змаглі заплюшчыць вочы на тое, што адбываецца ў краіне. Напрыклад, старэйшы сын працаваў пры сілавіках у музычным аркестры, але сышоў. Тады яго адлічылі з універсітэту культуры ў Мінску – ён з'ехаў напачатку 2021-га. Потым пачалі ціснуць на сярэдняга сына – яго выклікалі на допыт, прычым гэта адбылося ў каледжы, дзе ён вучыўся. У рэшце рэшт мне давялося звольніцца са школы, дзе на мяне ціснулі з дапамогай паклёпу ў тым, што я «алкагалічка». Апошняй кропляй сталі званкі з крымінальнага вышуку і званок сыну з ваенкамата.
Калі мы апынуліся ў Польшчы напачатку лютага 2022-га, нам было цяжка. Мы засталіся сам-насам з праблемамі. Але з вашай дапамогай справіліся.
Я і два сыны знайшлі працу. Заробкі былі не такія вялікія, каб рабіць ашчаджанні, але на жыццё хапала. Тым больш, што мы жылі амаль усе разам (дачка пераехала ў іншы горад). Малодшай толькі 11 год, яна яшчэ дзіця. Ёй тут лепей за ўсіх, яна адаптавалася.
Нажаль, праз тры гады здарылася новая бяда і я вымушана зноў прасіць у вас дапамогі. Працавала памочніцай кухара ў рэстаране на ўмове зляцэня (то бок дамова падраду), якая не вельмі абараняе супрацоўнікаў. І напачатку красавіка трапіла ў бальніцу – мне зрабілі аперацыю па выдаленні грыжы. Цяпер не змагу працаваць прынамсі месяц, а яшчэ два трэба моцна паменьшыць фізічную актыўнасць.
У такой сітуацыі, калі працуе толькі старэйшы сын (сярэдні згубіў месца), нам трэба дапамога. Патрэбна аплаціць кватэру і на штосьці жыць. Але таго, што ў нас ёсць, недастаткова, каб пратрымацца нават травень. Мне вельмі цяжка, прымаю антыдэпрэсанты. Час ад часу плачу, бо не разумею, чаму я павінна сама вырашаць усе пытанні і праблемы. Але я веру, што ўсё атрымаецца. У такія цяжкія часы наша сям’я аб’ядналася – у мяне вельмі цудоўныя дзеці. Таму ўсё будзе добра, трэба толькі знайсці сілы змагацца далей.
І дзякуй усім, хто дапаможа нам!
Сума збору
€1800
€1000 – арэнда кватэры на час, пакуль не змагу працаваць
€300 – лекі
€500 – ежа і побытавыя расходы
Мне патрэбны лекі і дыета пасля аперацыі.