Анімацыйны серыял пра знішчэнне дыктатуры

  • Гісторыя

ВІТАЮ, ГАРАЧАЕ БЕЛАРУСКАЕ СЭРЦА!

Ты любіш глядзець серыялы? Тады гэтая прапанова павінна цябе зацікавіць!

Гэта я, Пан ГУСак — будучы прэзідэнт Беларусі.
Найкруцейшы рэфарматар у нашай Еўропай забытай краіне.

Так, так, я разумею, пра што ты думаеш:
 “— Чаго?! Гусь – прэзідэнт?
У краіне, дзе дыктатар сядзіць на троне?”

Шчыра кажучы, я сам у шоку.
Але ў гэтай гісторыі цікавы зусім не я, а тое, як, халера яе бяры,
МЫ ЗНІШЧЫЛІ ДЫКТАТУРУ?!

Ты ўжо прагнеш даведацца? А-ёй, які ты цікаўны!
Але пачакай, хіба мільёны іншых беларусаў ня хочуць пачуць тое самае?

Дык вось, каб усе ўбачылі і пачулі, я вырашыў зняць відэа –
СТРАШЭННА ВЯСЁЛЫ АНІМАЦЫЙНЫ СЕРЫЯЛ!

І ў мяне для гэтага ёсць ДЗЁРСКАЯ КАМАНДА з 7-мі чалавек.

Табе, пэўне, цікава – дзеля чаго гэта ўсё?
Добрае пытанне!

Я хачу падрыхтаваць Беларусаў да наступнай хвалі барацьбы,
КАБ КОЖНЫ ЗНАЙШОЎ СВАЮ РОЛЮ І ВЕДАЎ, ШТО РАБІЦЬ.

Хочаш даведацца пра галоўны сакрэт поспеху?
Вось ён: МЫ ЎСЕ АДНА ВЯЛІКАЯ КАМАНДА.

Калі адчуваеш гэта сэрцам, усе ініцыятывы робяцца часткай агульнай справы.
Праз серыял я буду прасоўваць гэты мэсэдж у дэмакратычны рух.

І ведаеш, што? Гэта спрацуе!
Якім чынам? Пра гэта я распавяду табе ў відэа.

Дапамажы зняць серыял «Як ГУСак з аранжавымі валасамі стаў прэзідэнтам Беларусі»
Мы атакуем рэжым на кагнітыўным узроўні і прыйдзем да СВАБОДЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!

РАЗАМ! Каб мяне чэрці з'елі і пярун ляснуў на гэтым месцы!!!

Сума збору

€3700

Гэтыя грошы мы хочам выдаткаваць на распрацоўку сінапсіса першага сезону, сцэнар, стварэнне і публікацыю першай серыі
на YouTybe-канале «ПанГУСь»
(https://www.youtube.com/@PanGUS_tut)
Гэтая праца можа заняць да 2 месяцаў.

Выходзь на сувязь:
Telegram – @shlachta_gus
Instagram – @gus_prabelarus
Facebook – @shlachtagus

Памятай, Сябра: у пазітыўным настроі аўтарытарныя рэжымы знішчаюцца на 55% хутчэй.

Даведка:
Лідары грамадзянскай ініцыятывы “Шляхетны ГУСак” далучыліся да палітычнай барацьбы вясной 2020 году. Удзельнічалі ў перадвыбарных мітынгах і Мірных Маршах. Стварылі адну з дваравых супольнасцяў.

Улетку 2021 году разам з другімі паплечнікамі пачалі ствараць відэакантэнт пра стратэгію і спосабы пераадолення аўтарытарызму. Супрацоўнічалі з Офісам Святланы Ціханоўскай, фондам BYSOL і YouTube-каналам «Страна для Жизни».

У 2023 годзе распрацавалі анлайн-курс “Дызайн-мысленне для дзеячоў”, які апублікаваны на інфармацыйна-навучальнай платформе #BYSOL.Academy.

Сабрана:
€ 835 з 3 700