Падтрымка пенсіянера-рэлаканта Сяргея Гурло

  • Гісторыя

58-гадовы Сяргей Гурло — лідэр Бабруйскай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза і былы супрацоўнік «Белшыны». Сяргей працаваў на прадпрыемстве 35 год, пайшоў на пенсію у 50 год праз шкодную вытворчасць і складаныя умовы працы, але ўсё яшчэ працягваў працаваць.

Калі пачаўся палітычны пераслед, Сяргею давялося звольніцца. У траўні 2021 года суд Бабруйскага раёна прызнаў прафсаюзнага лідэра вінаватым у абразе двух міліцыянераў (пакінуў каментары ў сацыяльных сетках). Мужчыну далі паўтара гады «хатняй хіміі» (артыкул 369 КК РБ «Абраза прадстаўніка ўлады») і прысудзілі выплаціць маральную шкоду «пацярпелым» у суме 2000 беларускіх рублёў. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Сваю віну Сяргей Гурло не прызнаў.

Пасля жніўня 2020 года мужчына тройчы затрымліваўся і прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у масавых акцыях, сядзеў на «сутках». Напачатку 2022 года на яго завялі яшчэ адну крымінальную справу, далі 15 сутак у СІЗА за каментар і лайк пад матэрыялам СМІ, прызнанага экстрэмісцкім. Яму прапаноўвалі запісаць «пакаяльнае відэа», каб змякчыць «пакаранне», але Сяргей адмовіўся.
На сутках мужчына трымаў галадоўку. Пасля вызвалення зразумеў, што трэба тэрмінова эвакуявацца з Беларусі, і, з дапамогай BYSOL, ён паляцеў у Грузію.

Каментуючы свой стан, Сяргей кажа: «На старасці год бегчы з роднай краіны, той яшчэ стрэс, нікому не пажадаю. Дома жонка, дзеці, унучкі. Цяпер і на іх ціснуць: тэлефануюць, пытаюцца, дзе я і што я, пагражаюць ператрусамі. Стан у мяне дэпрэсіўны, калі шчыра. Не ведаю, што рабіць далей. Трымаюся. Я не збіраўся з'яжджаць з роднага горада, хацеў да канца датрымаць «хатнюю хімію», але зноў апынуўся ў цэнтры ўвагі рэжыму. Працы ў Грузіі па маёй спецыяльнасці няма. Чакаю сезона, можа нешта знойдзецца. Актыўна шукаю варыянты. Кошты на ежу і жыллё з кожным тыднем растуць. Запасы грошай заканчваюцца. Жадаў зрабіць гуманітарную візу ў Польшчу, каб з'ехаць працаваць, але часова прыпынілі прыняцце дакументаў. Трэба неяк пратрымацца пару месяцаў і вызначыцца, як жыць далей. Пенсійную картку я пакінуў жонцы, яна працуе прыбіральшчыцай, заробак вельмі сціплы, без маёй падтрымкі ёй зусім дрэнна».

Знаходзячыся ў Беларусі, Сяргей рабіў усё магчымае для таго, каб у яго роднай краіне была справядлівасць, і кожны чалавек — шанаваўся. Цяпер у нашых сілах падтрымаць Сяргея, вымушанага пакінуць краіну з-за палітычнага ціску, які аказваецца ў яго бок.

Якая сума неабходна?

1000 € — выдаткі на арэнду жылля на тры месяцы; купля прадуктаў харчавання і медыкаментаў.

:
€ 1 198
Збор завершаны. Сабрана: € 1 198