Дапамога сваякам Вадзім Гулевіча, які знаходзіцца ў зняволеннi

  • Гісторыя

Вадзім скончыў БДУ па спецыяльнасці вэб-дызайн, кампутарная графіка, гуманітарны факультэт. Працаваў у IT-сферы, заўсёды дапамагаў маме і бабулі, таксама пісаў песні і музыку. Вадзім, як і многія іншыя беларусы, меў уласную грамадзянскую пазіцыю, якую не баяўся адстойваць падчас пратэснага руху.

У 2020 годзе яго затрымалі ўпершыню і адправілі на Акрэсціна. У кастрычніку 2021 года Вадзім адседзеў у Жодзіне 8 сутак. Апроч сутак, на судзе яму таксама выпісалі вялікі штраф за тое, што сігналіў на машыне.

Аднойчы Вадзім прыехаў да маці на Дзень нараджэння, а на наступны дзень яго забралі. Спачатку ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, а потым — на Валадарскага. Маме далі спатканне з ім. Ён сказаў, што тут яму лепей, з'явіліся хоць нейкія санітарныя ўмовы. Падчас прагулак ён займаецца спортам. Вадзім стараецца не падаць духам, аднак, як кожны палітвязень — ён асабліва мае патрэбу ў чалавечай падтрымцы.

У Вадзіма са сваякоў толькі мама і бабуля. Бабулі 87 гадоў, а маці працуе санітаркай у шпіталі. Для таго, каб падтрымаць свайго сына і ўнука падачас зняволення — яны маюць патрэбу ў дапамозе.

Якая сума неабходна?

600 € — адзенне; перадачы; пасылкі.

:
€ 650
Збор завершаны. Сабрана: € 650