Пяць гадоў таму трагічна загінуў мой муж і я засталося адна з двума дзецьмі. Сын на той момант быў студэнтам, а дачка хадзіла ў школу. Сын быў маёй апорай і падтрымкай ва ўсім.
Пасля таго, як ён скончыў вучобу, адразу ж з'ехаў на заробкі ў Расею, каб нам было лягчэй жыць. Дапамагаў фінансава, бо заробак мой мінімальны. Знаходзячыся яшчэ ў Беларусі, сын займаўся спортам (боксам). Праз некалькі гадоў, праведзеных у Расеі, сын быў залічаны ў спартовую федэрацыю па боксе Санкт-Пецярбурга.
Былі вялікія дасягненні, але ўсё абвалілася ў адну секунду. Да нас дадому прыехалі ўначы, на сына надзелі кайданкі і павезлі без тлумачэнняў. 15 сутак ён правёў на Акрэсціна, пасля яго перавялі ў СІЗА на Валадарку. 26 кастрычніка быў прызнаны вінаватым па арт. 342.1, што прывяло да выраку — тры гады хатняй «хіміі».
Усе арганізацыі нашага мястэчка адмаўляюцца браць яго на працу з палітычных прычынаў. Кажуць простым тэкстам: «ты — здраднік радзімы, такія нам не патрэбныя».Цяпер жывем на адзін мой заробак у памеры 450 руб.
У гэты перыяд неабходна пакрыць пазыкі, якія мы бралі для аплаты паслуг адваката і перадач. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму за праяўленую салідарнасць.
Якая сума неабходна?
1500 € — сродкі на аплату даўгоў, якія мы бралі на перадачы і на аплату адваката.