Падтрымка сям'і пасля вымушанага пераезду

  • Гісторыя

Супраць мяне распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 ч.1 КК РБ. У перыяд з 12 па 14 жніўня 2020 года я быў у апазіцыйнай групе ў Telegram, удзельнікі якой абмяркоўвалі неправамерны і жорсткі гвалт з боку супрацоўнікаў МУС. Пасля 14.08.2020 года я выйшаў з гурта. У пачатку ліпеня 2021 года мяне затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗІК, правялі допыт і выпісалі афіцыйнае папярэджанне. Пасля пачаліся ператрусы, якія праводзіліся нават у маёй мамы. Канфіскавалі тэхніку на дзвюх кватэрах, не прад'явіўшы ніякіх дакументаў.

05.08.2021 года супраць мяне распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 ч.1 КК РБ. Мяне змясцілі ў ІЧУ на 3-е сутак у адзіночную камеру. Знаходзячыся там, мне не выдавалі матрац, цёплае адзенне, перадачы. Прымушалі прачынацца ноччу кожныя 2 гадзіны на праверку. На працягу дня было забаронена сядзець і ляжаць. 08.08.2021 года мяне выпусцілі. Супрацоўнікі ГУБАЗІК пагражалі, што зачыняць мяне ў СІЗА да суда, а таксама забяруць маё дзіця ў дзіцячы дом. З гэтай прычыны мы з сям'ёй былі вымушаныя тэрмінова выехаць з краіны пасля майго вызвалення.

Цяпер, разам з жонкай і грудным дзіцем, мы знаходзімся ў Польшчы. У нас вельмі цяжкае фінансавае становішча. Мы б хацелі папрасіць аб дапамозе на арэнду кватэры, дзіцячае харчаванне і прыналежнасці.

Якая сума неабходна Грамянкову Яўгену?

515 € — арэнда кватэры і дзіцячыя прыналежнасці (падгузнікі, харчаванне, адзенне).

:
€ 1 764
Збор завершаны. Сабрана: € 1 764