Дапамога сям'і Ганчарыка Іллі, якога асудзілі на 4 гады «хіміі»

  • Гісторыя

29 траўня 2020 года, падчас збору подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, прыкладна ў 12.50 я напісаў у асабістыя паведамленні ўчастковаму Ленінскага раёна Горадні Казлоўскаму В.С усё, што думаю наконт мінулых выбараў.
Гэтая падзея сталася пачаткам палітычна матываванага ціску, які чыніўся ў мой бок.

15 снежня 2021 года да мяне дадому ўварваліся супрацоўнікі АМАПа, 2 аператыўнікі і следчы. Пасля праведзенага ператрусу мяне затрымалі па арт. 364. Першапачатковага я ўтрымліваўся ў ІЧУ Кастрычніцкага раёна Горадні. Пасля быў пераведзены ў турму №1 г. Гродна. 7 лютага адбылося судовае паседжанне, дзе мяне асудзілі на 4 гады «хіміі» з накіраваннем. Апеляцыя была 17 сакавіка, аднак яна нічога не памяняла. Апроч пазбаўлення волі, мяне абавязалі выплаціць пазоў «пацярпеламу» у памеры 1500 руб.

Дома мяне чакаюць жонка і двое непаўналетніх дзяцей. У майго сына дыягнаставана растройства аўтычнага спектру, што патрабуе рэгулярнага правядзення заняткаў. Мне б не хацелася, каб палітычны ціск, які здзяйсняецца ў мой бок, уплываў на лёс майго дзіцяці. Наша сям'я будзе ўдзячная кожнаму, хто зможа аказаць падтрымку ў гэты цяжкі перыяд.

Якая сума неабходна?

1550 € — правядзенне заняткаў для дзіцяці з РАС; пагашэнне крэдытаў.

:
€ 1 857
Збор завершаны. Сабрана: € 1 857