Аляксей Галоўкін з'яўляецца IT-інжынерам. Скончыў фізмат школу з залатым медалём і ВНУ на выдатна. Працаваў у сферы IT. Заўсёды быў і застаецца вясёлым, безжурботным і спагадным чалавекам. У дзяцінстве яму быў пастаўлены складаны дыягназ — «гемафілічная поліартрапатыя».
Алесей, як і шмат якія беларусы, зрабіў свой выбар у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Ён рабіў усё магчымае, каб выказаць сваю нязгоду з наступнымі падзеямі. Нягледзячы на фізічны стан, выходзіў на мітынгі 2020 г., затрымліваўся, за што і атрымаў адміністрацыйнае пакаранне. Пазней вёў барацьбу з рэжымам у сетцы. Дапамагаў людзям забяспечваць ананімнасць і лічбавую гігіену. Паводле матэрыялаў крымінальнай справы: «ствараў ананімныя акаўнты ў Telegram і бескарысліва перадаваў іх жадаючым». Сам выказваўся і крытыкаваў прама і сумленна. Пацярпелыя па справе — чыноўнікі і міліцыянеры. Знаходзячыся ў турме, Аляксей дапытваўся ў якасці падазраванага праз актыўнасць гэтых акаўнтаў у сетцы ў перыяд пасля яго арышту.
У цяперашні час Аляксей знаходзіцца ў ВК-2. Нягледзячы на тое, што яму цяпер нялёгка ў калоніі, ён ніколі не скардзіцца і не просіць пажылых бацькоў пашкадаваць сябе і наведваць яго. Ён дрэнна ходзіць праз праблемы з суставамі. Іх давядзецца замяняць імплантамі. Аляксей ніколі не паказвае, што яму цяжка. Аднойчы ў СТ-1 яго перавялі ў корпус «абцас», адкуль далёка да шпацыру, але ён у кайданках, перамагаючы боль і абліваючыся потам, усё роўна хадзіў. А дапамагаць яму не дазвалялі.
Апроч тэрміну зняволення, суд пастанавіў Аляксею выплату кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым на суму больш за 4500 тысяч рублёў. Аляксей знаходзіцца ўжо 2 гады за кратамі. Увесь гэты час бацькі імкнуліся справіцца з горам самастойна, аднак цяпер маюць патрэбу ў падтрымцы. Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму, хто адгукнецца на дапамогу.
Якая сума неабходна?
1780 € — аплата рэчавай перадачы; аплата прадуктовых перадач; лекі для палітвязня.