Добры дзень.
Мяне завуць Аляксандра.
Я дачка палітзняволенай актывісткі Алены Гнаук. Мая маці, нягледзячы на ўзрост, падвергнулася жорсткім рэпрэсіям і палітычнаму пераследу, была асуджана на 4,5 гады калоніі. У апошні раз я яе бачыла на волі ў студзені 2022 года – у той дзень яе затрымалі і больш не выпусцілі.
У 2020 годзе жыццё нашай сям'і падзялілася на «да» і «пасля». Кожнае затрыманне мамы, шматлікія суды, ператрусы і турэмны тэрмін, былі стрэсам і вялізным перажываннем для мяне і маіх дзяцей. Але тое, як трымалася і трымаецца мая мама ў 67 гадоў, нягледзячы на ўсе катаванні і пераследы ў турме – для мяне прыклад вялізнай стойкасці, сілы нязломнага характару і жыццялюбства.
Я рабіла ўсё магчымае, каб дапамагчы маці: трымала сувязь з адвакатамі, хадзіла на суды, прыязджала на ператрусы, збірала пасылкі, давала інфармацыю СМІ. Я вельмі старалася аблегчыць яе лёс! Але вось наступіла і мая чарга.
23 студзеня 2024 года раніцай я прачнулася ад груку ў дзверы. Для мяне быў шок, калі я зразумела што да мяне дашлі з ператрусам. Канфіскавалі некалькі маміных лістоў, яе штодзённік і забралі мой тэлефон, а мяне адвезлі на шасцігадзінны допыт у КДБ. Я яшчэ наіўна спадзявалася, што мяне выпусцяць дадому. Замест гэтага мяне адвезлі ў Следчы камітэт і прад'явілі абвінавачанне па 361-4 артыкуле (арт. 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). З гэтым абвінавачаннем мне пагражаў крымінальны тэрмін ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі. Я не магла паверыць у тое, што гэта адбываецца са мной.
Мяне пасадзілі на трое сутак у ІЧУ, дзе для ўтрымання «палітычных» створаны ўмовы, каб зламаць і здушыць чалавека. Увесь гэты час я думала пра маму. Апынуўшыся ў адзіночнай камеры, я сказала пра сябе: «Вы мяне не зламаеце». Гэта дало мне сілы вытрымаць усё, што адбываецца.
З ІЧУ я выйшла з разуменнем, што была вельмі бестурботная ў сваёй краіне, нягледзячы на ўсё тое, што мы прайшлі з мамай. Я зразумела, што ў любы момант мае дзеці могуць застацца без маці. Рашэнне з'яжджаць я прымала цяжка, выплакала процьму слёз, але ўсё ж вырашылася пакінуць з дзецьмі Беларусь. Я пакінула ўсё, што мне было дорага: бацькоўская хата, маёмасць, сяброў, блізкіх. Але мне важна было ўратаваць сябе і сваіх дзяцей. З мінімальнай колькасцю грошай і рэчаў у красавіку 2024 года мы пакінулі Беларусь. Сам пераезд я ад хвалявання і страху дрэнна памятаю, але ўсё склалася шчасна і мы цяпер у бяспецы.
Цяпер у нас з дзецьмі пачынаецца новае жыццё ў Польшчы. Дзяцей я выхоўваю адна і на мне цяпер ляжыць вялікая адказнасць, каб паставіць іх на ногі. Кожны з траіх – асобны чалавек, са сваімі асаблівасцямі і патрэбамі. Тое, што яны страцілі сваіх сяброў, звыклыя месцы і справы – вялізны стрэс для ўсіх. Я разумею, што нават легалізаваўшыся і знайшоўшы працу, я не адразу змагу нармалізаваць нашае жыццё адна.
Я столькі часу дапамагала, а цяпер вымушана сама прасіць дапамогі. Цяпер мы знаходзімся ў шэлтэры для беларусаў і маем патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Нам трэба зняць жыллё з магчымасцю аплаты на некалькі месяцаў наперад. Набыць рэчы і прадметы першай неабходнасці, бо няма нават элементарных рэчаў – не так шмат мы змаглі прывезці ў заплечніках. Пакуль мы тут адаптуемся, легалізуемся – без сяброў і працы я не разумею, чым і як я буду карміць сваіх дзяцей. Таму я шукаю дапамогі ў кожнага, хто можа зразумець і падзяліць маё становішча і стан!
Я буду вельмі ўдзячная кожнаму за любы ўнёсак, дапамогу і падтрымку маёй сям'і!
З павагай і падзякай, Аляксандра Семянюк.
Сума збору
€5000
€3000 – арэнда жылля (прыкладна на 6 месяцаў)
€1000 – прадукты харчавання, вітаміны і лекі (прыкладна на 6 месяцаў)
€800 – рэчы для дзяцей: адзенне, абутак па сезоне, школьныя прылады
€200 – прадметы першай неабходнасці для ўладкавання на новым месцы