Мяне клічуць Глеб, мне 33 гады, нарадзіўся і жыў у Менску, адукацыя сярэдняя.
Яшчэ ў дзяцінстве я заўважыў, што ў розных краінах прэзідэнты змяняюцца, а ў нашай – не. Таму ў 2020 годзе я ахвотна далучыўся да пратэстаў, спадзеючыся на палітычныя перамены.
З пачатку лета я стараўся наведваць разнастайныя палітычныя мерапрыемствы, пікеты, маршы, пазнаёміўся з Севярынцам і Казловым. У сваім раёне, дзе я жыў, дапамагаў пратэстоўцам з транспартам, грашыма, закупляў у крамах ваду і прывозіў у Баравую (улады яе наўмысна адключалі), прыязджаў да ІЧУ і развозіў людзей, якіх выпусцілі, у лякарню ці дадому, забяспечваючы ўсім неабходным.
У кастрычніку 2020 года да мяне прыляцелі сілавікі з ператрусам, шукалі зброю, выбухоўку, але зразумела нічога не знайшлі. Канфіскавалі жорсткія дыскі, у пастарунку дапытвалі пра маё стаўленне да пратэстаў і пасля гэтага ўсяго, на маё здзіўленне, адпусцілі.
З гэтага моманту я перастаў актыўна ўдзельнічаць у пратэстнай дзейнасьці, але яшчэ заставаўся адміністратарам Telegram-канала «Тыповая Серабранка». Два гады мяне ніхто не чапаў, аднак у снежні 2022 года мяне арыштавалі проста дома, а пазней асудзілі за ўдзел у 2020 у мітынгах і за адміністраванне раённага чата.
Я выйшаў на волю ў верасні 2024 года і ўбачыў, што жыцця ў Беларусі для сябе не бачу, пакуль не зменіцца ўлада. Нейкі час пайшоў на афармленне дакументаў і атрыманне польскай гуманітарнай візы, і вось я ў Польшчы.
Усю асабістую маёмасць, якую ў мяне было, прыйшлося прадаць, бо сродкаў да існавання пасля калоніі зусім не было. Я расцягваў гэтыя грошы як мог, пакуль чакаў афармлення дакументаў, падчас пераезду і пасля, спрабуючы ўладкавацца ва Ўроцлаве. Аднак грошы скончыліся, а новыя праблемы толькі пачаліся.
Падаўшыся на міжнародную абарону я страціў права працаваць афіцыйна на тэрмін каля 6 месяцаў. Мне няма чым плаціць за арэнду, прадаваць больш няма чаго, і будучыня выглядае бязрадасна. Я шукаю любыя падпрацоўкі, але пакуль мне не хапае нават на базавыя патрэбы.
Я прашу дапамагчы мне на першы час, бо гэтае чаканне легалізацыі і абсалютнае безграшоўе прыводзяць мяне ў роспач. Мне сніцца, што я дэпартаваны ў Беларусь і зноў іду па этапе.
Буду ўдзячны ўсім, хто зможа мяне хоць крыху падтрымаць. Жыве Беларусь!
Сума збору
€3000
€2200 – арэнда пакоя на 6 месяцаў (€370 у месяц)
€800 – базавыя рэчы, харчаванне