Фінансавая дапамога шматдзетнай маме Глазковой

  • Гісторыя

Добры дзень, мяне завуць Наталля, я шматдзетная маці з Гомеля. У шэрагу апошніх падзей мне давялося прасіць палітычную абарону і з'ехаць. У дадзены момант я з трыма дзецьмі знаходжуся ў Польшчы. З сярэдзіны жніўня 2020 года вяла і вяду актыўную дзейнасць супраць рэжыму і хунты караля Лукашэнкі (сацсеткі, мірныя мітынгі, хадзіла падтрымлівала людзей у суды, бчб фатаграфіі, відэа, збор людзей, партызанінг, раздавала ўлёткі, газету «Народная воля», была адміністратарам у чатах тэлеграм каналаў, удзельнічала 27 верасня ў счэпцы, у першым шэрагу, за што была асуджаная і аштрафаваная, пашыла цацку Беларускі Пачакун, з якім рабілі фотасесіі). Тройчы сядзела, штрафы, мноства затрыманняў, і ад лістапада месяца мне давялося хавацца з дзецьмі і не знаходзіцца дома, бо была падазраванай па арт. 189.

Артыкул 189. Абраза

Наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме (абраза), у публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, распаўсюджанай у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання або выдзеленай сетцы электрасувязі, — караецца штрафам, альбо папраўчымі працамі на тэрмін да двух гадоў, альбо арыштам, альбо абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў.

Я працавала на сябе ў сферы абслугоўвання цырульніцай-каларысткай і масажысткай, а таксама даглядала сястру (інваліда 1 групы). Праз маю палітычную пазіцыю пачаліся праблемы ў школе ў дзяцей, іх ставілі на спецулік, прыходзіла камісія з школы, аддзела адукацыі, псіхолагі і інш. У сацыяльную абарону на мяне прыйшла папера з пракуратуры і былі спыненыя выплаты па доглядзе за сястрой. Мае кліенты перасталі хадзіць, так як мелі пасля праблемы, выклікі ў РАУС. За мной прыставілі назіранне і праслухоўку. Так як мой апошні дзіцёнак прыёмны, пагражалі яго забраць.

10 снежня мяне жорстка затрымалі наўпрост на вакзале ля вагона, я ехала з Горадні, 4 гадзіны трымалі ў РАУС, канфіскавалі грошы, сцягі. Таксама правялі ператрус у маёй кватэры, канфіскавалі ноўтбук і тэлефоны, аніводнага пратакола аб апошнім затрыманні не далі, пасля чаго я вымушана была бегчы.

Якая дапамога патрэбна мне?

На дадзены момант я знаходжуся з дзецьмі ў Польшчы, грошай на існаванне няма. Я адзіны карміцель у сям'і, у мяне яшчэ засталося дзіця ў Беларусі, я таксама хачу яго вывезці, таму трэба думаць аб аплаце арэнднай кватэры. Трэба, як мінімум, арганізаваць і наладзіць побыт для дзяцей, і вырашыць пытанне з пошукам працы.

Сабраныя сродкі пойдуць на аплату кватэры на 3 месяцы (прыблізна сярэдняя двухпакаёвая кватэра ў Варшаве 700-800 $), харчаванне.

:
€ 1 393
Збор завершаны. Сабрана: € 1 393