Збор сродкаў для аплаты лячэння ў бальніцы дзяўчыне

  • Гісторыя

Я была змушаная з'ехаць з Беларусі ў пачатку чэрвеня з-за пагрозы крымінальнага пераследу. Цяпер я не магу вярнуцца дадому, таму што гэта раўназначна крымінальнаму тэрміну.

Я адкрыта выказвала грамадзянскую пазіцыю, хадзіла на акцыі салідарнасці, падтрымлівала студэнтаў БНТУ (сама працавала ў прэс-службе БНТУ). Хадзіла на суды да палітвязняў і пісала ім лісты. У першы дзень суда «па справе студэнтаў» я давала інтэрв'ю журналістцы ТУТ.BY, падчас якога яе затрымалі. Калі яе судзілі, я выступіла сведкам у судзе з боку абароны, пасля чаго рэпрэсіі ў адносінах да мяне ўзмацніліся: пазбаўленне прэміі на працы, пагрозы. Пасля таго, як мяне абвінавацілі ў тым, што я з'яўляюся адміністратарам пратэстнага студэнцкага канала, я вымушана была з'ехаць.

Некалькі дзён таму ў мяне пачаліся моцныя болі і паднялася тэмпература. Урач паставіў дыягназ: піяланефрыт і прызначыў лячэнне ў стацыянары. Бо я грамадзянка Беларусі, лячэнне ва Украіне для мяне платнае і абыдзецца ў 500 $. Так як я была вымушана экстрана пакідаць Беларусь, то зараз у мяне няма магчымасці аплаціць гэтую суму.

Якая сума неабходна?

650 € — сума за знаходжанне ў бальніцы і неабходныя медыкаменты.

:
€ 680
Збор завершаны. Сабрана: € 680