Гісторыя гэтай сялой жанчыны пачалася ў маі гэтага года. У той дзень пенсіянерка шпацыравала па сваім звычайным месцы — у скверы, які знаходзіцца на вул.Сердзіча. Ужо там жанчына знайшла цюльпан, які ляжаў на асфальце, і падняла яго. Так ужо атрымалася, што шлях ад гэтага скверыка да месца жыхарства пенсіянеркі ляжыць праз метро Пушкінская — а менавіта, месцы гібелі аднаго з герояў Беларусі.
Праходзячы міма гэтага месца, Галіна пакінула кветку там. На гэта звярнулі ўвагу супрацоўнікі праваахоўных органаў і, як звычайна ўжо ў Беларусі ў такіх выпадках, затрымалі пажылога чалавека. На пенсіянерку быў складзены пратакол за «незаконнае пікетаванне». Праз два тыдні яна была аштрафаваная сумнавядомай суддзёй Марыяй Ярохінай на 150 базавых велічынь, што складае 7 пенсій пенсіянеркі!
Практычна ўсё лета пажылая жанчына спрабавала даказаць сваю невінаватасць у судзе. Так, была пададзена касацыйная скарга ў Мінскі гарадскі суд, пададзены заявы ў пракуратуру… Але, на жаль, сюрпрызаў не адбылося — штраф не быў нават зменшаны — больш за тое, той жа Мінскі гарадскі суд нават адмовіўся прымаць падрыхтаваную пенсіянеркай скаргу па фармальных прычынах. Пачынаючы з гэтага месяца, абсалютна ўсе «законныя» магчымасці адцягнуць тэрмін выплаты або перагледзець рашэнне раённага суда ўжо вычарпаныя.
Нягледзячы на штодзённыя рэпрэсіі, сапраўдная сітуацыя ўсё ж з'яўляецца пакуль яшчэ ўнікальнай. Пенсіянерка «катэгорыі 75+», атрымала самы вялікі штраф па «дурных падставах». Бо як такога пікетавання і не было — было ўсяго толькі перамяшчэнне адной кветкі. Так, жанчына была асуджаная ўжо па 3-й частцы (раней, пенсіянерка была асуджаная за ўдзел у Маршы пенсіянераў у снежні).
Пенсіянерка жыве адна і ёй спадзявацца асабліва няма на каго на сённяшні дзень.
Якая сума неабходна?
1100 € — купля прадуктаў харчавання, лекаў, аплаты ЖКГ, грамадскі транспарт і г.д.