Дапамога актывістцы Галіне Смірновай

  • Гісторыя

Галіна Смірнова — лідарка бабруйскага прафсаюза РЭП, была затрыманая 24 сакавіка ўвечары разам са сваім мужам. Мужа адпусцілі ў гэты ж дзень, аднак Галіна ўтрымліваецца ў ІЧУ па арт. 108 КПК РБ («Затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства»). У якім злачынстве падазраюць — невядома.

У апошні год у Галіны адбылося пагаршэнне па здароўі і доўгі час лекары не маглі вызначыць прычыну, аднак напярэдадні здарэння Галіна патрапіла да спецыяліста. Той, не выпусціўшы яе з кабінета, адразу шпіталізаваў на абследаванне. Падчас яго было высветлена і назначана тэрміновая аперацыя на хрыбетнік, пасля якой чакаецца працяглае аднаўленне.

13 красавіка Галіна мае быць у Менску на аперацыі, аднак тое, што здарылася, можа перашкодзіць гэтаму адбыцца. Тэрмінова маем патрэбу ў вашай дапамогі для аплаты працы адваката. Знаходжанне Галіны ў ІЧУ падвяргае яе жыццё і здароўе вялікай небяспецы.

Якая сума неабходна?

2060 € — сума складаецца з выдаткаў на працу адваката, на дадзены момант гэта складае 150 еўра за адзін працоўны дзень адваката.

:
€ 1 657
Збор завершаны. Сабрана: € 1 657