Падтрымка адвакаткі, якая пацярпела за выкананне сваіх абавязкаў

  • Гісторыя

Добры дзень!
Мяне завуць Галіна Сяргееўна Пархімчык. Да нядаўняга часу я з'яўлялася адвакаткай Менскай гарадской калегіі адвакатаў. Я прадстаўляла інтарэсы беларусаў па палітычна матываваных справах на стадыі папярэдняга следзтва і ў судзе. У тым ліку я абараняла свайго сына — Пархімчыка Віктара, якога асудзілі на 2 гады калоніі за ўдзел у пратэстах 2020 года.

З 1994 года я з'яўляюся актыўнай сяброўкай партыі БНФ. Удзельнічала ў якасці эксперткі ў ток-шоу «Кожны з нас» на канале Белсат, які прызнаны ў нашай краіне экстрэмісцкім фармаваннем. У 2020 годзе я падпісала ліст «Адвакаты супраць гвалту».

28 лютага 2024 года да мяне дадому прыйшлі з ператрусам супрацоўнікі КДБ, затрымалі мяне і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Менску. Праз тыдзень мяне адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і ў статусе падазронай па крымінальнай справе (арт 342 КК РБ – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), бо ў маім тэлефоне ўдалося аднавіць раней выдаленыя фатаграфіі з мірных маршаў пратэстаў у 2020 годзе.

Акрамя таго, мне паказалі выпіску з «Белінвестбанка» аб пераводзе грашовых сродкаў у жніўні 2020 года на рахунак BYSOL. Сілавымі органамі такая дапамога разглядаецца як «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» і ўтварае склад злачынства па артыкуле 361-1 КК РБ.

Узважыўшы ўсе рызыкі, я вырашыла з'ехаць з Беларусі, бо не па чутках ведаю пра катаванні і сістэмныя парушэнні правоў чалавека ў нас у краіне. Цяпер я знаходжуся ў Польшчы і планую падавацца на ўцякацтва. Маю патрэбу ў вашай дапамозе, каб мець магчымасць уздыхнуць вольна і ўладкавацца на новым месцы.

Сума збору:

€3300

Грашовыя сродкі патрэбныя для:
1. Першапачатковай арэнды жылля на працягу 3х месяцаў. €300*3 = €900
2. Набыцця тэхнікі замест канфіскаванай €1000. Просты тэлефон і ноўтбук. Для таго, каб працягваць праваабарончую дзейнасць, дакументацыю злачынстваў, дапамогу іншым пацярпелым.
3. Адзення па сезоне €500. У сувязі з экстраннасцю ад'езду выехала з адной торбай.
4. Купля ежы і сродкаў гігіены на працягу 3 месяцаў. €300*3 = €900

:
€ 3 705
Збор завершаны. Сабрана: € 3 705