Дапамога заснавальніку пратэснай групы ВК у рэлакацыі з Беларусі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Увосені 2022 года я быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Мяне збілі, забралі тэлефон, пасля канфіскавалі як сродак злачынства. У мяне была група ВКонтакте, ў якой я асвятляў стужку навін, пісаў пра цяперашнюю ўладу і становішча ў краіне пры рэпрэсіўным рэжыме. Часам браў матэрыялы з NEXTA.

У выніку я быў асуджаны судом Кастрычніцкага раёну на 15 сутак па арт. 19.11. Цяпер у мяне штрафаў на 30 000 рублёў.

Цяпер у мяне няма сродкаў на пераезд, страхоўку і арэнду жылля на першы час, нават няма пашпарта. Неабходна яго зрабіць, а далей — пераехаць у Польшчу. Хачу папрасіць аб падтрымцы ў неабыякавых людзей, буду рады любой дапамозе, нават з жыллём на першы час.

Якая сума неабходна?

2200 € — адкрыццё візы; купля квітка; арэнда жылля (на першы час); страхоўка.

:
€ 1 310
Збор завершаны. Сабрана: € 1 310