Збор на паслугі адваката для былога добраахвотніка Палка Каліноўскага

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Наш сын з'ехаў з Беларусі восенню 2020 года праз пераслед ўладаў. У тым жа годзе ён паступіў у адзін з найлепшых універсітэтаў Вільні, дзе меў добрыя паказчыкі па вучобе.

У 2022 годзе, калі пачалася вайна ўва Ўкраіне, будучы чалавекам высокіх маральных каштоўнасцяў, ён разам з сябрамі паехаў добраахвотнікам у полк Кастуся Каліноўскага. На працягу 6 месяцаў сын удзельнічаў у баявых дзеяннях на поўдні Ўкраіны.

Сёння ён знаходзіцца пад хатнім арыштам і інтэнсіўным наглядам. Яму інкрымінуюць учыненне забойства свайго сябра, з якім яны разам служылі ўва Ўкраіне, і які жыў у яго на арэнднай кватэры пасля вяртання з фронту.

Інцыдэнт здарыўся, калі побач не было сведкаў. Сын спрабаваў выратаваць сябра, які ўсадзіў сабе нож у сэрца. Ён рэфлекторна дастаў нож з цела і праводзіў рэанімацыйныя дзеянні.

Калі прыехала паліцыя, сын пагадзіўся ехаць разам з імі, каб расказаць усё ў дэталях і дапамагчы следству. Але аказаўся ў якасці абвінавачанага.

15 чэрвеня 2023 года наш сын аб'яўляў галадоўку, якая доўжылася 2 тыдні. Ён патрабаваў, каб літоўскія ўлады прызначылі экспертызу на паліграфе, якая адназначна пакажа ці праўдзівыя словы сына.

Сын знаходзіўся пад вартай амаль 8 месяцаў, яго адпустілі пад заклад у памеры 25000 еўра. Ніводная з праведзеных экспертыз не даказала ягонай віны. Следства адмовіла ў правядзенні экспертызы на паліграфе, бо «дзяржаўны паліграфіст выйшаў на пенсію». Мы, яго сям'я, лічым, што следства не зацікаўлена ў пошуках праўды.

Мы, сям'я, лічым што прынцып «прэзумпцыі невінаватасці» ў нашым выпадку не спрацаваў. Таму мы, сям'я, звярнуліся да вышэйшых службовых асобаў краіны, каб звярнуць іх увагу на справу сына.

Сума збору:

€10000 Адна гадзіна працы адваката каштуе больш за €200. У месяц мы выдаткоўваем каля €2000. Грошы патрэбныя яшчэ на пяць месяцаў следства і судовых разбіральніцтваў.

:
€ 620
Збор завершаны. Сабрана: € 620