Дапамога былому палітвязню

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У кастрычніку 2020 года мяне затрымалі на сем сутак па артыкуле 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Але праз тыдзень мяне не адпусцілі. У выніку, суд Ленінскага раёна г. Менску абвясціў мне вырак — 3 гады адбывання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Аднак адміністрацыя ўстановы мяне палічыла «злосным парушальнікам» і мяне перавялі ў калонію на паўгода.

Пасля вызвалення я застаўся пад наглядам. Мяне наведваюць супрацоўнікі міліцыі, правяраюць мой тэлефон. Сам я таксама мушу адзначацца.

Праз усю гэтую гісторыю мяне адлічылі з вучэльні. І зараз мне цяжка знайсці працу, каб забяспечыць сабе жыллё, рэчы першай неабходнасці і пагасіць доўг за адваката.

Сума збору:

€1545 Выдаткі на адваката, пакой у кватэры на тры месяцы, харчаванне, адзенне.

:
€ 726
Збор завершаны. Сабрана: € 726