Першы раз у сваім жыцці я выйшаў на мітынг 9-га жніўня, адстойваць сваё права жыць у свабоднай краіне, без узурпатара пры ўладзе. Я хадзіў на ўсе мітынгі ў 2020 годзе, ездзіў 2 разы ў Менск на буйныя акцыі пратэсту.
6-га верасня 2020 года мяне затрымалі на мітынгу (мне тады было 16 гадоў), далі 10 базавых штрафу, прыходзілі позвы ў СК і пракуратуру, але я не хадзіў туды ні разу.
А трэцяга лютага 2022 года мяне выклікалі ў РАУС нібыта апытаць мяне па справе майго знаёмага, але адтуль я ўжо не выйшаў. Мяне затрымалі і завялі крымінальную справу па 342 ч. 1, нібыта я арганізаваў пратэсты ў Горадні. Выйшаў з турмы шостага траўня, мне прысудзілі 2.5 гады абмежавання волі.
Мяне адлічылі з каледжа. Я адбываў пакаранне, але ў красавіку эвакуяваўся з дапамогай BYSOL у Польшчу, бо мне хацелі змяніць рэжым на пазбаўленне волі. Цяпер я ў Варшаве і мне трэба пастаяннае жыллё, пакуль я не атрымаю міжнародную абарону, грошы на ежу і адзенне, бо я з'ехаў я без яго, адны джынсы, 5 маек. І на астатнія магчымыя выдаткі
Я ўдзячны падтрымцы і абяцаю, што грошы я патрачу толькі на неабходныя рэчы.
Якая сума неабходна?
1200 € — Жыллё, ежа, адзенне. Мне трэба знайсці пастаяннае месца жыхарства хаця б на набліжэйшыя некалькі месяцаў, пакуль не атрымаю міжнародную абарону, часта мяняць дом непажадана.