Мяне клічуць Аляксандр Дабрыянік. З 2020 года я стаў валанцёрам офіса Святланы Ціханоўскай, займаўся вырабам і распаўсюджваннем агітматэрыялу ад ініцыятывы «Сумленныя людзі». Распаўсюджваў улёткі, «Сумленную газету» і іншыя матэрыялы.
Мяне арыштавалі. У турме прабыў амаль 5 месяцаў. Вызвалілі з залы суда, прызначыўшы тры гады «хіміі» з накіраваннем. Я ўцякаў з краіны, пераплываючы раку ў Літву.
За ўвесь час валанцёрства, я надрукаваў прадукцыі каля 80-100 тысяч рознага агітматэрыялу. Цяпер інтэграваўся і працую на дзвюх працах, але нават гэтага мала, каб сабраць на імплант пярэдняга зуба.
Буду ўдзячны кожнаму, хто дапаможа аднавіць здароўе.
Якая сума неабходна?
1550 € — медыцынскія паслугі.