Былому супрацоўніку міліцыі патрэбныя сродкі, каб з'ехаць з краіны разам з сям'ёй

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Зміцер [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі].

У 2020 годзе я служыў у міліцыі, і калі здарыліся пратэсты, у знак салідарнасці з народам я дэманстратыўна разарваў сваю форму. Акрамя таго, я напісаў ВК некалькі непахвальных каментароў сваім былым калегам.

Суд вырашыў, што каментары — гэта пагроза жыццю і прысудзіў мяне да 2.5 гадоў пазбаўлення волі. Таксама мне быў прад'яўлены матэрыяльны пазоў, які я выушаны паступова выплачваць.

У калоніі я зарабіў цукровы дыябет 2 тыпу і зараз да канца жыцця буду выушаны прымаць лекі.

Улічваючы, наколькі помсліва ўлады ставяцца да «здрады» былых супрацоўнікаў, пасля вызвалення мне 100% не дадуць спакойна жыць у Беларусі. Таму мне неабходна загадзя падрыхтаваць глебу, каб хутка пакінуць краіну і вывезці сваю сям'ю (жонка, сын і дзве дачкі). У адваротным выпадку сядзець я буду да таго часу, пакуль ва ўладзе застаецца дыктатура.

Сума збору:

€4850 таблеткі ад дыябету 2-га тыпу апошняга пакалення, дарожныя зборы, ад'езд і першапачатковае ўладкаванне.

:
€ 950
Збор завершаны. Сабрана: € 950