Дапамога былому міліцыянту з Горадні з'ехаць з краіны

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

Мяне завуць Зміцер [імя з меркаванняў бяспекі змененае, Фонд BYSOL валодае ўсімі пацвярджальнымі дакументамі]. Я былы міліцыянт з Горадні.

Зімой 2021 года ў дачыненні да мяне распачалі крымінальную справу па артыкуле КК РБ 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Далі вялікі штраф і скарал на 2.5 гады пазбаўлення волі.

Нягледзячы на тое, што я ніколі не скардзіўся на здароўе, у калоніі я зарабіў некалькі хранічных захворванняў. Але самае страшнае, я разумею, што калі я адсюль выйду, мне не дадуць спакойнага жыцця. Як сказаў адзін высокапастаўлены чыноўнік, такія, як я «будуць сядзець да пенсіі, а артыкул для вас заўсёды знойдзецца». Бо на думку дзяржавы, мы «здраднікі».

Каб захаваць сябе, мне трэба з'ехаць. Але ў мяне няма нічога, акрамя маёй Радзімы. Ды і яе забралі. Прашу беларусаў дапамагчы мне ўладкавацца ў новай краіне і пачаць усё спачатку.

Сума збору:

€2100 Аперацыя па карэкцыі зроку. Недарагое адзенне і падрыхтоўка да ад'езду з краіны.

:
€ 915
Збор завершаны. Сабрана: € 915