Дапамога былому палітвязню расплаціцца з даўгамі

Легендаваны збор
Збор вядзецца на атрымальніка ў Беларусі і легендаваны ў мэтах бяспекі.
  • Гісторыя

У 2023 годзе мяне асудзілі на 2 гады Папраўчай калоніі адкрытага тыпу (ПУАТ). Калі вы не ведаеце, што такое ПУАТ, то проста ўявіце, што мяне забралі ў рабства на 2 гады за каментар, які я пісаў пра Лукашэнку ў 2020 годзе.

Мяне адправілі працаваць у калгас дапаможным рабочым. Я мусіў выконваць самую брудную працу і затыкаць сабой усе дзіркі за вельмі маленькія грошы. У асноўным я займаўся бартаваннем колаў трактароў ручным метадам і чысціў кароўнікі. Працавалі мы па 30 дзён у месяц, і ніхто не клапаціўся аб нашым здароўі ці аб выходных. Адмовіцца ад такой працы нельга — адправяць у сапраўдную калонію.

З вялікім скандалам мне ўдалося знайсці месца лепей, але там я пратрымаўся нядоўга – усяго каля 2 месяцаў. Дырэктару патэлефанавалі зверху і растлумачылі, што ўсе «палітычныя» мусяць «разграбаць гаўно», і мяне вярнулі назад. І нават больш: начальства ПУАТ пачало праяўляць да мяне павышаную цікавасць і прыдзірацца за любую дробязь. А там якое правіла: 4 парушэнні, і справу перадаюць у суд для замены рэжыму ўтрымання на стражэйшы. Так апошнія паўгады свайго тэрміна я правёў у папраўчай калоніі як злосны парушальнік дысцыпліны.

Увесь гэты час мая сям'я (жонка і 2 дзяцей) была без карміцеля. Мая мама дапамагала ім чым магла, але ў маім узросце мне вельмі сорамна спадзявацца на маму-пенсіянерку. Таму пазычыў грошы, каб сям'я была забяспечана, пакуль я адмываю кароў у калгасе.

А цяпер я прашу вашай дапамогі: дапамажыце выплаціць  запазычанасць, якая назбіралася ў мяне, пакуль я быў у няволі. Нядаўна я вызваліўся, цяпер прыходжу ў прытомнасць, займаюся сваім здароўем і шукаю працу (гэта асобная гісторыя, бо людзям з маім мінулым знайсці працу ў Беларусі вельмі цяжка). І мне будзе нашмат лягчэй, калі вы мне дапаможаце.

Вось такая сітуацыя. Я буду бязмерна ўдзячны ўсім, хто адгукнецца і дапаможа. Дзякуй

Сума збору

€3000

€1200 – столькі мая сям'я выдаткавала на ежу і адзенне, пакуль я быў у зняволенні
€800 – запазычанасць за кватэру за гэты час
€1000 – дапамога мне і маёй сям'і, пакуль я шукаю працу

Сабрана:
€ 65 з 3 000